Online-рэсурсы і праграмы для настаўнікаў

Чарговае мерапрыемства для настаўнікаў англійскай мовы адбылося ў аддзеле выданняў на замежных мовах абласной бібліятэкі. Інфармацыйная праграма была прысвечана актуальнай тэме дыстанцыйнага навучання.

На гэты раз гаворка ішла аб навучанні саміх настаўнікаў. Усе магчымасці для гэтага прадстаўлены ў бібліятэцы: метадычныя часопісы і дапаможнікі, электронныя базы дадзеных, доступ да віртуальных рэсурсаў і ўдзел у вэбінарах. Таксама адбылася відэаканферэнцыя з супрацоўнікамі Пасольства ЗША, якія прадставілі прэзентацыі аб віртуальных рэсурсах і праграмах. Удзельнікі мерапрыемства былі здзіўлены шырынёй прапаноў для ўдасканалення сваіх ведаў і практычных навыкаў і паабяцалі часцей працаваць з абласной бібліятэкай.

Даведкі аб рэсурсах і праграмах аддзела можна атрымаць па тэлефоне: 8(0152)62-36-07.