Адметныя падзеі календара

Новы 2021 год для беларусаў адметны наяўнасцю вялікай колькасці знакавых падзей і юбілеяў. Каб звярнуць увагу чытачоў на некаторыя з іх, супрацоўнікі абанементнага аддзела падрыхтавалі выставу-прагляд “Адметныя падзеі календара”, на якой знайшлі месца як уласныя кнігі юбіляраў, так і біяграфічныя выданні аб іх жыцці і дзейнасці

Свае юбілеі ў 2021 годзе спраўлялі б такія беларускія пісьменні, як Вікенцій Равінскі, Павел Малышэвіч і Аляксандр Рыпінскі, чые дакладныя даты нараджэння дагэтуль застаюцца загадкай.

Таксама хочацца адзначыць 920-годдзе з дня нараджэння Ефрасінні Полацкай і 860-годдзе з часу стварэння яе знакамітага Крыжа. Дадзеныя падзеі мелі вялікае значэнне для беларускай асветы.

Наступныя юбілеі ўжо больш вызначаныя. Канец студзеня святочны для такіх беларускіх перакладчыкаў і літаратараў, як Васіль Сёмуха, Міхась Мушынскі і Валянціна Куляшова. Звычайна большая ўвага надаецца менавіта пісьменнікам, а тыя, хто іх перакладаў, так і застаюцца ў цяні. Таму і хочацца вылучыць людзей, чыя перакладчыцкая дзейнасць узбагачала і давала магчымасць беларусам чытаць творы вядомых замежных аўтараў на роднай мове.

 Усіх, хто жадае далучыцца да святкавання прыведзеных юбілеяў, пазнаёміцца са знакамітымі беларускімі постацямі або паглыбіць свае веды аб іх жыцці і творчасці, патрымаць у руках іх нятленныя кнігі, запрашаем у абанементны аддзел па адрасе: вул. Карбышава, 17, паверх 2, каб. 201.