Павышэнне кваліфікацыі бібліятэкараў вобласці

Спецыялісты Гродзенскай абласной навуковай бібліятэкі імя Я.Ф.Карскага з мэтай метадычнай дапамогі праводзяць тэарытычныя і практычныя заняткі для супрацоўнікаў бібліятэчных устаноў, размешчаных у сельскай мясцовасці, якія накіраваны на курсы павышэння кваліфікацыі.

З 16 па 27 лістапада бібліятэкары абмяркуюць асноўныя прынцыпы планавання работы, інавацыйныя формы сацыякультурных мерапрыемстваў, асаблівасці маркетынгавай дзейнасці, сучасныя падыходы да прадстаўлення інфармацыі ў сетцы інтэрнэт і многія іншыя актуальныя пытанні ў рабоце публічных бібліятэк.

Удзел у трэнінгу “Сучасная бібліятэка: ярмарка ідэй”, знаёмства з аддзеламі абласной і бібліятэкамі Гродзенскага раёна, абмен вопытам работы – у планах на бліжэйшы час.