Міхась Васілёк: старонкі лёсу

14 лістапада спаўняецца 115 гадоў з дня нараджэння беларускага паэта Міхася Васілька (сапр. Міхаіл Восіпавіч Касцевіч). У аддзеле краязнаўства Гродзенскай абласной навуковай бібліятэкі імя Я.Ф. Карскага дзейнічае выстава “Міхась Васілёк: старонкі лёсу”, прысвечаная жыццю і творчасці таленавітага гарадзенца.

Міхаіл Восіпавіч – разнастайны чалавек: паэт і журналіст, грамадскі дзеяч, кіраўнік Скідзельскага падпольнага анціфашысцкага камітэта ў гады Вялікай Айчыннай вайны, член саюза пісьменнікаў СССР, аўтар шматлікіх зборнікаў грамадзянскай лірыкі. У яго гонар названа вуліца ў цэнтры Гродна, дзе раней у адным з дамоў жыў паэт.

Запрашаем наведаць абласную бібліятэку (вул. Карбышава, 17) і пазнаёміцца з кніжнай спадчынай Міхася Васілька.