Інфармацыйная гадзіна “Свет музыкі”

24 верасня ў аддзеле мастацтва прайшла інфармацыйная гадзіна “Свет музыкі” для навучэнцаў 1 курса Гродзенскага дзяржаўнага музычнага каледжа. Прысутныя пазнаёміліся з дакументамі па музыцы: кнігамі, нотнымі выданнямі, перыёдыкай, дыскамі і грампласцінкамі. У рамках мерапрыемства моладзь навучылася карыстацца электронным каталогам бібліятэкі, алфавітным каталогам нотных выданняў і сістэматычнай  картатэкай артыкулаў.

Напрыканцы, навучэнцы пазнаёміліся з лабараторыяй музыкі Мультыцэнтра “Совушка”.