“Рэальныя і віртуальныя рэсурсы бібліятэкі”

22 верасня ў аддзеле інфармацыйна-бібліяграфічнай работы прайшоў дзень інфармацыі “Рэальныя і віртуальныя рэсурсы бібліятэкі”. Удзел у мерапрыемстве прынялі студэнты II курса факультэта бухгалтарскага ўліку Гродзенскага дзяржаўнага аграрнага ўніверсітэта.

Падчас сустрэчы прысутныя пазнаёміліся з гісторыяй бібліятэкі, яе магчымасцямі ў сучасных умовах, а таксамадаведаліся пра традыцыйныя і віртуальныя інфармацыйныя рэсурсы.

У ходзе мерапрыемства студэнты наведалі ўсе аддзелы галоўнай кніжніцы Прынёмання і атрымалі кансультацыю па ажыццяўленню пошуку інфармацыі ў электронным каталогу і базе дадзеных “Універсітэцкая бібліятэка анлайн”.