“Гарадзенскі транспарт: позірк у мінулае”
Колькасць насельніцтва горада Гродна з кожным годам узрастала. З’явілася неабходнасць у сродках перамяшчэння з адной часткі горада ў другую. Так, у другой палове XIX ст. у горадзе пачаў з’яўляцца грамадскі пасажырскі транспарт.
Спачатку гэта былі наёмныя экіпажы з фурманам. Затым у пачатку ХХ ст. з’явіліся першыя аўтамабілі, у 1912 г. – таксі. У 1930 г. паехалі аўтобусы, а 5 лістапада 1974 г. быў адкрыты першы ў Гродне тралейбусны маршрут.
Мноства іншых цікавых фактаў пра грамадскі пасажырскі транспарт прадстаўлена ў відэапрэзентацыі.
А больш падрабязную інфармацыю па гэтай тэме Вы можаце знайсці ў аддзеле краязнаўства Гродзенскай абласной навуковай бібліятэкі імя Я. Ф. Карскага па адрасе: вул. Карбышава, 17.