Дзівосны свет славянскіх казак

З 18 мая дзіцячы філіял запрашае на выставу, прысвечаную лепшым узорам казачнай творчасці славянскага свету. Прагляд пазнаёміць юных і дарослых чытачоў не толькі з казкамі ўсходнеславянскіх народаў – беларускімі, рускімі і ўкраінскімі, але і прадэманструе цудоўныя пераклады (на рускай і беларускай мовах) балгарскіх, польскіх, чэшскіх, славацкіх, сербскіх, харвацкіх, македонскіх, славенскіх, кашубскіх твораў.

Дзівосны казачны свет, прадстаўлены ў ілюстраваных выданнях з фондаў дзіцячага філіяла, вучыць дабрыні і сумленнасці, любові да ўсяго жывога і павазе да старэйшых. Чытачоў чакае сустрэча як з фальклорнымі, так і з літаратурнымі казкамі.

Шчыра запрашаем за цудоўнымі казачнымі гісторыямі ў дзіцячы філіял па адрасе: вул. Савецкая, 25!

Даведкі і (па жаданні) папярэдні заказ літаратуры па тэл.: 60-13-23.