Сумная гадавіна
110 годоў таму, 18 мая, памерла таленавітая пісьменніца, абаронца простага люду, чалавек вялікага сэрца і душы – Эліза Ажэшка. Асоба, блізкая кожнаму гарадзенцу.
Тысячы жыхароў горада Гродна прыйші развітацца з любімай пісьменніцай. 23 мая шматтысячная працэсія правяла яе ў апошні шлях. Пасля набажэнства ў Фарным касцёле пані Эліза была пахавана на каталіцкіх могілках каля свайго мужа Станіслава Нагорскага.
На магільнай пліце змешчаны словы, якія выбрала сама жанчына: “W tobie ja samym, Panie, człowiek smutny Nadzieję kładę, Ty racz o mnie radzić”.