Жыровіцкая святыня беларускага народа

Шаноўныя гарадзенцы!

Спаўняецца 550 гадоў з часу здабыцця цудатворнай Жыровіцкай іконы Божай Маці, 500 гадоў яе паўторнага цудоўнага здабыцця і 500 гадоў з часу заснавання Свята-Успенскага Жыровіцкага мужчынскага манастыра.

Запрашаем Вас у аддзел краязнаўства Гродзенскай абласной навуковай бібліятэкі імя Я.Ф.Карскага пазнаёміцца з кнігамі, матэрыяламі канферэнцый, газетнымі публікацыямі, у якіх змяшчаецца інфармацыя пра цудатворную Жыровіцкую ікону і мужчынскі манастыр.

Кожны год у маі мноства вернікаў з усіх куткоў Беларусі, а нават і з іншых краін накіроўваюцца ў невялікае мястэчка на Слонімшчыне, каб адзначыць свята Жыровіцкага абраза Маці Божай – хрысціянскай святыні, якая ўшаноўваецца праваслаўнай і грэка-каталіцкай цэрквамі як цудатворная. Побач з абразом у розны час здараліся цуды, засведчаныя ў дакументах. У большасці выпадкаў гэта вылячэнне ад цяжкіх хваробаў, дапамога вайскоўцам у безвыходных сітуацыях.

3’яўленне Жыровіцкага абраза Маці Божай на жыровіцкай зямлі папярэдзіў цуд. Вясной 1470 года сярод шырокіх лясоў ва ўладаннях скарбніка Літоўскага княства баярына Солтана ў Жыровічах была здабыта ікона з адлюстраваннем Багародзіцы з Немаўлём.

На дзікай грушцы, якая расла на ўзвышшы побач з ручаём, мясцовыя пастушкі заўважылі дзіўны прадмет, ад якога зыходзіла моцнае ззянне. Яны ўзабраліся на дрэва і знайшлі там невялікі абраз, які аднеслі гаспадару гэтых мясцін – Аляксандру Солтану. Убачыўшы цуд, ён загадаў збудаваць на месцы незвычайнага з`яўлення драўляную царкву, вакол якой паступова пачало развівацца паселішча – Жыровічы.

Але абраз прапаў пасля пажару драўлянага храма каля 1560 года. Адшукаўся маленькі абразок ізноў праз цуд. Аднойчы сялянскія дзеці на месцы пажару храма ўбачылі жанчыну, якая трымала абраз, які доўгі час лічылі зніклым. Калі праз некаторы час вярнуліся на месца са святаром, то жанчыны ўжо не было. Толькі на камяні, на якім яна сядзела, былі запаленая свечка і Жыровіцкі абраз Маці Божай. Менавіта на гэтым месцы і быў пабудаваны новы храм, пры якім паступова ўзнік манастыр.

Жыровіцкі абраз двойчы пакідаў сцены манастыра. Першы раз у 1660 годзе, у час вайны, калі абраз манахі вымушаны былі вывезці ў манастыр базыльянаў у Быцені, каб уратаваць ад чужынскіх захопнікаў. Другі раз — у 1915 годзе, калі пачалася сусветная вайна. Яго вывезлі ў Маскву, а адтуль паводле падання стараннямі Жыровіцкага архімандрыта Ціхана Шарапава вывезены ў слоіку з варэннем, але ўжо без большасці аздобаў.

19 верасня 1730 года цудатворны абраз Маці Божай у Жыровічах быў каранаваны залатымі папскімі каронамі, а Маці Божая Жыровіцкая з блаславення Папы Рымскага Клімента XII, які асабліва шмат клапаціўся пра Усходнюю Царкву, была ўрачыста абвешчана Каралевай беларускага народу.

Жыровіцкі абраз Божай Маці выразаны на яшмавым камені невялікіх памераў, усяго некалькі сантыметраў, і ўяўляе сабой авальную рэльефную выяву Багародзіцы з дзіцяткам Іісусам на правай руцэ, які абдымае яе за шыю і прыціскаецца шчакой да твару Маці. Абгарэлая ад пажару, трэснутая ад агню і часу, святая ікона цяпер захоўваецца ў Жыpoвiцкiм Святacпeнcкiм мyжчынcкiм мaнacтыpы злева ад Царскіх варот.

Даведкі па тэл.: 71 89 54.