А ці ведаеце вы, што…(1955-1959)

22 ліпеня 1955 г. гарадскі пасёлак Масты атрымаў статус горада.

У 1958 г. статус гарадскога пасёлка атрымалі Астравец (25 красавіка), Карэлічы (30 красавіка), вёскі Поразава, Рось, Казлоўшчына.

10 сакавіка 1959 г. скасаваны Сапоцкінскі раён, а яго тэрыторыя перададзена ў склад Гродзенскага.

На 1 студзеня 1960 г. у складзе Гродзенскай вобласці налічвалася 20 раёнаў.

Згодна Усесаюзнаму перапісу насельніцтва 1959 г. у Гродне налічвалася 72,9 тыс. чалавек.

У 1956 г. уведзена ў эксплуатацыю аўтаматычная тэлефонная станцыя на 2000 нумароў.

У 1957 г. уступіў у строй Гродзенскі тэлерэтратранслятар.

У 1958 г. у клубах і дамах жыхароў Гродзенскай вобласці з’явіліся першыя тэлевізары.

У 1959 г. пачалася газіфікацыя Гродна.

25 жніўня 1955 г. зацверджаны першы генеральны план развіцця г. Ліды.

9 жніўня 1958 г. адчынены медыцынскі інстытут (цяпер Гродзенскі дзяржаўны медыцынскі інстытут). Першы рэктар – Л.Ф.Супрун.

У 1956 г.  створаны Гродзенскі вячэрні філіял Мінскага палітэхнічнага тэхнікума (з 1963 г. – Гродзенскі палітэхнікум), Ваўкавыскі ветэрынарны тэхнікум. 22 жніўня 1958 г. у Навагрудку створаны сельскагаспадарчы тэхнікум (цяпер Навагрудскі дзяржаўны аграрны каледж).

У 1958 г. адчыняецца ў Гродна спартыўная школа моладзі (выхаванцы – Т.Аляксеева, А.Валчэцкая, В.Корбут).

У 1957 г. Гродзенскаму дзяржаўнаму педінстытуту прысвоена імя Янкі Купалы.

2 верасня 1955 г. арганізавана Гродзенскае абласное таварыства паляўнічых і рыбаловаў (цяпер Гродзенская абласная арганізацыя Грамадскага аб’яднання “Беларускае таварыства паляўнічых і рыбаловаў”).

У 1958 г. ствараецца Гродзенскае аддзяленне Саюза журналістаў БССР (цяпер Гродзенская абласная арганізацыя грамадскага аб’яднання “Беларускі саюз журналістаў”).

26 лістапада 1955 г. у Навагрудку адноўлена праца Дома-музея Адама Міцкевіча.

У 1956 г. у Гродне выходзіць першы выпуск літаратурнага альманаха “Неман” (на беларускай мове).

У 1957 г. створаны першы ў вобласці народны ансамбль песні і танца “Неман”. Першыя кіраўнікі – заслужаныя дзеячы культуры  БССР П.Радаліцкі, Л.Ляшэнка, А. Чопчыц.

У Гродне ў 1958 г. адчынены Палац культуры тэкстыльшчыкаў.

А ці ведаеце вы, што…