А ці ведаеце вы, што…

У 2019 годзе спаўняецца 75 гадоў з часу ўтварэння Гродзенскай вобласці. Аддзел краязнаўства прапануе вашай увазе цікавую інфармацыю пра знакавую падзею ў гісторыі нашага рэгіёна.

1948-1950 год

З 1948 г. старшынёй выканаўчага камітэта Гродзенскага абласнога Савета народных дэпутатаў быў Ф.А. Ляхаў (да 1950 г.), з 1951 г. – І.С. Канановіч (да 1961 г.).

У 1948 годзе прымаецца рашэнне аб тэлефанізацыі сельскіх Саветаў, рэканструкцыі радыёвузлоў і будаўніцтве радыёфікацыі вобласці. Пачалося будаўніцтва Зэльвенскай, Свіслацкай гідраэлектрастанцый з мэтай забеспячэння электраэнергіяй вёсак.

Да 1950 года ў Гродзенскай вобласці былі створаны новыя галіны прамысловасці: тэкстыльная, сельскагаспадарчага машынабудавання, харчовая. Уступілі ў строй велазборачны завод, хлебакамбінат у Гродне, малочна-кансервавы завод і хлебакамбінат у Лідзе і іншыя прадпрыемствы. У 1950 г. у Гродне ствараецца рамонтна-падшыпнікавы завод (з 1957 г. – завод “Аўтазапчасткі”, з 1969 г. – завод карданных валаў, цяпер – ААТ “Белкард”).

 

13 кастрычніка 1949 г. у Гродна адчынена абласная бальніца, галоўным урачом якой стаў выбітны хірург, арганізатар хірургічнай службы на Гродзеншчыне І.В. Нічыпарук.

У Свіслацскім раёне ў 1948 г. створана першая станцыя хуткай дапамогі.

У 1950 г. – з’явіўся Гродзенскі абласны ўрачэбна-фізкультурны дыспансер (цяпер “Абласны дыспансер спартыўнай медыцыны”).

Прымаецца рашэнне выканкама Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 30 лiпеня 1948 г. “Аб арганізацыі міжабласной завочнай сярэдняй школы ў г. Гродна”.



У 1948 г. адчынена Гродзенскае культпрасветвучылішча імя Цёткі (цяпер Гродзенскі дзяржаўны каледж мастацтваў).

1 верасня 1948 г. быў адчынены Ваўкавыскі раённы краязнаўчы музей.

У 1949 г. пачынаецца масавая калектывізацыя.

У 1949 г. створана сельскагаспадарчая артэль імя Чарняхоўскага (цяпер СПК “Азёры”), а ў 1950 г. – сельскагаспадарчая артэль “Прагрэс” у в.Верцялішкі. У 1950 г. у сувязі з калектывізацыяй для падрыхтоўкі кадраў адчынена Воранаўская школа механізацыі сельскай гаспадаркі.

У 1949 г. распрацаваны першы генеральны план развіцця горада Гродна. Цэнтрам горада становіцца Савецкая плошча.



1949г. у “Гродзенскай праўдзе” надрукаваны першы аповяд карэспандэнта газеты Васіля Быкава “В тот день”.

А ці ведаеце вы, што…