Вынікі абласнога конкурсу “Бібліятэка года” за 2017 год

Падведзены вынікі абласнога конкурсу сярод публічных бібліятэк Гродзенскай вобласці “Бібліятэка года” за 2017 год.
Для ўдзелу ў абласным конкурсе “Бібліятэка года” свае матэрыялы даслалі 16 бібліятэк – з Астравецкага, Ашмянскага, Бераставіцкага, Ваўкавыскага, Воранаўскага, Гродзенскага, Дзятлаўскага, Зэльвенскага, Іўеўскага, Карэліцкага, Лідскага, Мастоўскага, Свіслацкага, Шчучынскага раёнаў і г. Гродна.
Усе дасланыя работы суправаджаюцца багатым інфармацыйным матэрыялам і заслугоўваюць увагі. Згодна з пратаколам пасяджэння журы абласнога конкурсу “Бібліятэка года”, якое адбылося 31 студзеня, вырашана не прысуджаць перамогу ў намінацыі “Сельская (гарпасялковая) бібліятэка года” у сувязі з немагчымасцю вызначыць пераможца. Дадзенае месца прысудзіць у намінацыі “Раённая (гарадская) бібліятэка года”.
Пераможцамі ў намінацыях прызнаны:

 

Намінацыя: “Раённая (гарадская) бібліятэка года”
Гродзенская гарадская цэнтральная бібліятэка імя А.Макаёнка
ДУК “ЦБС г.Гродна”
(дырэктар Камарова М.А.)

 

 

Намінацыя: “Раённая (гарадская) бібліятэка года”Шчучынская раённая бібліятэжка імя Цёткі ДУК “Шчучынская раённая бібліятэка імя Цёткі” (дырэктар Янкоўская А.М.)

 

 

Намінацыя: “Дзіцячая бібліятэка года”
Астравецкая дзіцячая бібліятэка
ДУК “Астравецкая раённая бібліятэка”
(загадчык Гірдзей Т.І.)