Экспазіцыя “Гісторыя Вялікай Бераставіцы ў фотаздымках”
У Бераставіцкай раённай бібліятэцы імя В.М.Кавалеўскага дзейнічае экспазіцыя “Гісторыя Вялікай Бераставіцы ў фотаздымках”. Яна ўключае больш за 40 фотаздымкаў пра гісторыю Бераставіччыны ХХ стагоддзя. Фотаздымкі прысвечаны старажытным архітэктурным помнікам рэгіёну. Экспазіцыя знаёміць наведвальнікаў з гістарычнымі асобамі, чый лёс быў звязаны з Бераставіччынай, жыццёвым укладам пасёлка.
Супрацоўнікі ўстановы праводзяць цыклы экскурсійных сустрэч па тэмах “Славуты зямляк бераставіцкага краю В.М.Кавалеўскі”, “Мінулае бераставіцкай зямлі ў партрэтах і фотаздымках”, “Страчаная спадчына Бераставіччыны”, “Сакральная архітэктура бераставіцкага краю”, “Уладальнікі Вялікай Бераставіцы”, “З гісторыі вуліц мястэчка Вялікая Бераставіца”.
Больш пдрабязную інфармацыю можна атрымаць па спасылцы: http://berest-lib.blogspot.com/p/blog-page_995.html
Адрас: г.п. Бераставіца, вул. Чырвонаармейская, 4.
Час працы: з 9.00 да 19.00.
Выхадны дзень: нядзеля.
Кантактныя тэлефоны: 8 (01511) 2-10-71; 8 (01511) 2-18-95