“Равеснік”

“Нас аб’яднала мудрасць кніг” – дэвіз клуба па інтарэсах “Равеснік”, які працуе ў дзіцячым філіяле ДУК “Гродзенская абласная навуковая бібліятэка імя Я.Ф. Карского” з 2012 года.
Удзельнікі клуба – падлеткі 11-13-гадовага ўзросту, якія любяць кнігу, імкнуцца да ведаў, жадаюць цікава і змястоўна праводзіць вольны час.
Мэта клуба – прапаганда каштоўнасцяў чытання, арганізацыя вольнага часу і выхаванне творчых здольнасцяў у падлеткаў.
Тут Вы зможаце:
• даведацца пра навінкі літаратуры;
• пазнаёміцца з творчасцю папулярных пісьменнікаў;
• абмеркаваць цікавыя кнігі;
• пазаймацца ў лабараторыях Мультыцэнтра “Совушка”;
• удзельнічаць у цікавых мерапрыемствах: квэстах, пазнавальна-гульнявых праграмах, конкурсах, дыскусіях на актуальныя тэмы;
• праявіць свае творчыя здольнасці і прыняць актыўны ўдзел у арганізацыі бібліятэчных мерапрыемстваў.
Пасяджэнні праходзяць раз у месяц у нядзелю.

Чакаем усіх зацікаўленных па адрасе: вул. Савецкая, 25 (дзіцячы філіял).
Тэл. для даведак: 74-07-15, 74-37-51