Публічны цэнтр прававой інфармацыі

Публічны цэнтр прававой інфармацыі (ПЦПІ) створаны ў 2001 годзе на базе аддзела інфармацыйна-бібліяграфічнвй работы ў адпаведнасці з Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 1 снежня 1998 года № 565 “Аб парадку распаўсюджання прававой інфармацыі”.
Мэта ПЦПІ: забеспячэнне канстытуцыйных праў грамадзян на атрыманне афіцыйнай, дакладнай і актуальнай прававой інфармацыі, садзейнічанне фарміраванню прававых ведаў, навыкаў правамерных паводзін, паважлівага стаўлення да права.
Асноўныя задачы ПЦПІ:
– забеспячэнне свабоднага доступу карыстальнікаў да прававой і сацыяльна значымай інфармацыі рэспубліканскага і рэгіянальнага ўзроўней;
– фарміраванне фонду дзяржаўных інфармацыйна-прававых рэсурсаў, перыядычных і неперыядычных друкаваных і электронных выданняў, матэрыялаў навукова-практычнага характару;
– прававая асвета грамадзян, павышэнне прававой інфармаванасці;
– выкарыстанне эфектыўных форм і метадаў інфармацыйна-бібліяграфічнага абслугоўвання з мэтай павышэння ўзроўня прававой культуры грамадзян, магчымасць ім набыць навыкі выкарыстання заканадаўчых актаў;
– ажыццяўленне бясплатнай юрыдычнай дапамогі.
Асноўныя накірункі дзейнасці ПЦПІ:
– аператыўнае і якаснае абслугоўванне наведвальнікаў на аснове выкарыстання сучасных інфармацыйных тэхналогій;
– фарміраванне навыкаў самастойнай работы карыстальнікаў з інфармацыйна-прававымі сістэмамі;
– выкананне запытаў юрыдычнай тэматыкі;
– арганізацыя і правядзенне мерапрыемстваў, накіраваных на папулірызацыю прававой асветы грамадзян.
У ПЦПІ кожны месяц у апошнюю сераду з 16.00 да 17.30 адвакаты Калегіі адвакатаў Ленінскага раёна аказваюць бясплатную юрыдычную дапамогу слабаабароненым грамадзянам.

Рэсурсы публічнага цэнтра прававой інфармацыі
Публічны цэнтр прававой інфармацыі дае грамадзянам свабодны доступ да прававой інфармацыі, якая змяшчаецца ў дзяржаўных інфармацыйных рэсурсах: інфармацыйна-пошукавай сістэме ЭТАЛОН, інтэрнэт-рэсурсах прававой тэматыкі, друкаваных і электронных выданнях.
Электронныя рэсурсы:
   Інфармацыйна-пошукавая сістэма ЭТАЛОН – дзяржаўны інфармацыйна-прававы рэсурс, які фарміруецца Нацыянальным цэнтрам прававой інфармацыі Рэспублікі Беларусь. Дазваляе атрымаць хуткі доступ да эталоннай прававой інфармацыі ад першакрыніцы, інфармацыі правапрымяняльнага характару, якая ўключае рашэнні судоў і наглядных органаў, да формаў юрыдычных дакументаў, а таксама да іншай карыснай інфармацыі: навінаў заканадаўства, даведнікаў, слоўнікаў юрыдычных тэрмінаў і інш.
Тэксты ўсіх прававых актаў, якія змяшчаюцца ў банках дадзеных ІПС ЭТАЛОН, прадстаўлены ў актуальным стане.
ІПС ЭТАЛОН уключае банкі дадзеных: “Заканадаўства Рэспублікі Беларусь», «Рашэнні органаў мясцовага кіравання і самакіравання», «Міжнародныя дагаворы»); «Судовая практыка», «Формы дакументаў», «Правапрымяняльная практыка»;
тэматычныя банкі дадзеных – падборкі прававых актаў, якія сістэматызаваны па найбольш актуальных пытаннях працоўнага права, спартыўнага права, адміністрацыйных працэдур, прафсаюзнага руху, еўразійскай эканамічнай інтэграцыі, прадпрымальніцтва, адукацыі, ідэалогіі, інфарматызацыі, а таксама пытаннях прававой рэгламентацыі парадку фарміравання, кампетэнцыі, арганізацыі дзейнасці дзяржаўных органаў і арганізацый, органаў судовай улады і органаў пракуратуры і інш.
Дзяржаўныя інтэрнэт-рэсурсы прававой тэматыкі

Нацыянальны прававы Інтэрнэт-партал Рэспублікі Беларусь (www.pravo.by) – асноўны дзяржаўны інтэрнэт-рэсурс у галіне права і прававой інфарматызацыі. Адзіная крыніца афіцыйнага апублікавання прававых актаў Рэспублікі Беларусь. Змяшчае прававую інфармацыю, а таксама навукова-практычную, вучэбную, даведачную і іншую інфармацыю ў галіне права і прававой інфарматызацыі.
Сайт «ЭТАЛОН-ONLINE» (www.etalonline.by) – самы аператыўны і найбольш просты ў Беларусі спосаб атрымання актуальнай эталоннай прававой інфармацыі, якая абнаўляецца ў рэжыме рэальнага часу па меры ўключэння дакументаў у эталонны банк дадзеых Рэспублікі Беларусь. Доступ да тэкстаў дакументаў на перыяд ад сутак да года ажыццяўляецца па ідэнтыфікатарам карыстальніка (лопгін, пароль) як на сайце, так і з дапамогай бясплатнай мабільнай праграмы для планшэтаў і смартфонаў на базе Android і iOS.
 Прававы форум Беларусі (www.forumpravo.by)– інтэрактыўная пляцоўка для зносін наведвальнікаў сайта і спецыялістаў па прававых пытаннях. Асноўная мэта – тлумачэнне спецыялістамі пытанняў у галіне права, абмен прававым вопытам, абмеркаванне заканадаўства і практыкі яго прымянення, прадастаўленне кожнаму магчымасці выказаць сваё меркаванне.
Дзіцячы прававы сайт (www.mir.pravo.by) – рэсурс для дзяцей і падлеткаў, які дапаможа ім атрымаць прававыя веды, даведацца пра заканадаўства Рэспублікі Беларусь і іншых краін, сваіх правах і абавязках ў цікавай гульнявой форме.

Паслугі ПЦПІ:

  • доступ да эталоннай прававой інфармацыі;
  • кансультацыйная дапамога ў пошуку інфармацыі ў электронных базах дазеных;
  • падборка прававых дакументаў па запытах наведвальнікаў;
  • выкананне тэматычных і ўдакладняючых даведак прававой
    тэматыкі;
  • выдача дакументаў з фонда ПЦПІ для карыстання ў чытальнай
    зале;
  • раздрукоўка інфармацыі з электронных баз дадзеных;
  • перанос інфармацыі на электронныя носьбіты.

ПЦПІ знаходзіцца ў аддзеле інфармацыйна-бібліяграфічнай работы (вул. Замкавая, 20, 1 паверх, каб. 6). Даведкі па тэл.: 71-89-45.