Музей сялянскага побыту

У 2007 годзе Куляшоўская сельская бібліятэка ДУК “Шчучынская раённая бібліятэка імя Цёткі” была рэарганізавана ў бібліятэку-музей сялянскага побыту, якая сумяшчае ў сваёй дзейнасці асноўныя функцыі бібліятэкі па абслугоўванні насельніцтва літаратурай і функцыі грамадскага музея па прапагандзе культурна-гістарычнай спадчыны.

Тут знайшлі сваё месца рэчы, прынесеныя жыхарамі вёсак Куляшы, Танявічы, Таболічы, Мотылі і Замасцяны дзеля захавання мінулага. Самы стары экспанат датуецца XIX ст. Экспазіцыя музея ўключае ў сябе рэчы, якімі калісьці карысталіся ў штодзённым жыцці. У цяперашні час налічваецца 120 экспанатаў і амаль усе яны знаходзяцца ў працоўным стане.

Распрацаваны сцэнарныя планы правядзення экскурсій для наведвальнікаў рознай узроставай катэгорыі: “Куляшоўская святліца запрашае” – для дзяцей; “Жывое спадчына дзядоў” – для падлеткаў; “З гісторыі стагоддзяў і пакаленняў” – для дарослых.

Больш падрабязную інфармацыю можна знайсці па спасылцы: https://ru.calameo.com/read/005833857815aa4d1ede0

Адрас: в. Куляшы, Шчучынскі раён

Час працы: з 10:00 да 19:00.

Перапынак на абед: 14:00-15:00.

Выхадныя дні: панядзелак, аўторак.

Тэлефон: 8 (01514) 52-8-15.

E-mail: kuleschbibl2017@mail.ru