Музей беларускай кнігі

У 1992 годзе ў Слонімскай раённай бібліятэцы імя Я.Коласа створаны першы ў Гродзенскай вобласці музей беларускай кнігі.

У ім функцыянуюць два аддзелы.

Адзін з іх прысвечаны Я.Коласу: невялікая экспазіцыя аб галоўных этапах жыцця, зборы твораў, юбілейныя выданні, рэдкія кнігі Я. Коласа 1914, 1928 гадоў.

Другі аддзел музея прысвечаны літаратурнай Слонімшчыне. Ён расказвае пра жыццёвы і творчы шлях пісьменнікаў-землякоў: Г.Леўчыка, С.Дарожнага, А.Лойкі, В.Таўлая, А.Іверса, А.Сучка і іншых. Асобнае месца адведзена творчасці маладых літаратараў.

Акрамя кніг у музеі экспануюцца партрэты пісьменнікаў, кнігі-падарункі, буклеты, фотаздымкі. Мясцовы скульптар Леанід Богдан падараваў бюсты Францыска Скарыны і Анатоля Іверса.

У музеі наладжана выстава рэдкай кнігі канца XIX– пачатку XX ст. і прадметаў побыту з прыватнай калекцыі журналіста і краязнаўца М.І.Рылко. Ёсць сярод іх “Паэзія Адама Міцкевіча” (1897 г.), «Война и мир» Л.М.Талстога (1905 г.), “Чыжык беларускі” Г.Леўчыка (1912 г.) і інш.

Больш падрабязную інфармацыю можна атрымаць па спасылцы: http://slonimlib.by/muzej-belorusskoj-knigi/

Музей працуе: з 10.00 да 19.00

Выхадны: субота;

Санітарны дзень: апошні чацвер месяца

Адрас: Гродзенская вобласць, г. Слонім, вул. Савецкая, 6

Тэлефон:

8 (01562) 5-06-54 (аддзел бібліятэчнага маркетынгу);

8 (01562) 5-09-64 (аддзел абслугоўвання і інфармацыі).

E-mail: slonim.cbs@mail.ru