Канферэнцыі, семінары
З мэтай павышэння кваліфікацыі бібліятэчных супрацоўнікаў, абмена вопытам, удасканалення бібліятэчнага абслугоўвання карыстальнікаў у вобласці пастаянна ладзяцца школы дырэктароў, абласныя семінары, круглыя сталы, канферэнцыі.
Павышэнне кваліфікацыі бібліятэчных работнікаў вобласці
ў 2019 годзе
Падрыхтаваць і правесці абласныя семінары для:
– дырэктараў бібліятэчных дзяржаўных устаноў культуры “Актуальныя пытанні бібліятэчнай справы: стратэгічныя накірункі дзейнасці” на базе ДУК “Навагрудская раённая бібліятэка”;
IІ кв.
– загадчыкаў аддзелаў абслугоўвання і інфармацыі раённых (гарадской) цэнтральных бібліятэк “Бібліятэка і чытач: новы фармат узаемадзеяння” на базе ДУК “Лідская раённая бібліятэка імя Я.Купалы”.
ІV кв.
Занальныя школы-практыкумы для бібліёграфаў і загадчыкаў аддзелаў камплектавання, апрацоўкі і арганізацыі адзінага фонду раённых (гарадской) цэнтральных бібліятэк “Якасны даведачна-бібліяграфічны апарат як сродак забеспячэння інфармацыйных запытаў карыстальнікаў” на базе ДУК “Гродзенская абласная навуковая бібліятэка імя Я.Ф.Карскага”, ДУК “Смаргонская раённая бібліятэка”, ДУК “Ваўкавыская раённая бібліятэка”.
І-ІІІ кв.