Значныя падзеі ДУК “Гродзенская абласная навуковая бібліятэка імя Я.Ф.Карскага” ў 2018 годзе

На працягу 2018 года да паслуг ДУК “Гродзенская абласная навуковая бібліятэка імя Я.Ф.Карскага” звярнулася 42,7 тыс. жыхароў Гродзенскай вобласці, якім выдадзена 808 тыс. экз. дакументаў. Колькасць наведванняў – 413,4 тыс. разоў, што згодна з Дзяржаўнай праграмай “Культура Беларусі” на 2016-2020 гг. дасягнула 136,5% да ўзроўню 2015 года (план 112%).

Актыўна развіваліся платныя паслугі. Ад іх выканання атрымана 81,0 тыс. руб.
Бязвыплатная замежная дапамога ад Дзярждэпартамента ЗША склала 28,5 тыс. руб. і накіравана на набыццё інфармацыйных рэсурсаў, камп’ютарнай тэхнікі, 3-Д сканера, планшэтаў з адукацыйнымі праграмамі, сучаснай мабільнай мэблі).

З 1 студзеня 2018 года ўнесены змены ў структуру і штатны расклад ДУК “Гродзенская абласная навуковая бібліятэка імя Я.Ф.Карскага”: у галоўным корпусе бібліятэкі па вул. Замкавая, 20 пачала працаваць універсальная чытальная зала, арганізавана работа сектара бібліятэчнага абслугоўвання па адрасе: вул. Савецкая, 8.

Бібліятэчны фонд абласной бібліятэкі налічвае 605, тыс. экз. дакументаў і прадстаўлены на 72 мовах свету. У 2018 г. паступіла 11,8 тыс. экз новых дакументаў, у т.л. у дар ад фізічных і юрыдычных асоб 1,3 тыс. экз. выданняў, сярод якіх факсімільнае ўзнаўленне першага ў свеце “Буквара” 1618 года, “Детская энциклопедия” 1914 года (т. 5, 7 і 8), кніга Элізы Ажэшкі “Марта” 1929 года на японскай мове і г.д.

Працягвалася алічбоўка музычных твораў, рэдкіх фотаздымкаў, стварэнне электронных інфармацыйных рэсурсаў уласнай генерацыі, сярод якіх: фактаграфічныя базы дадзеных “Гісторыка-культурныя каштоўнасці Прынёманскага краю”, “Легенды Гродзеншчыны. Галерэя знакамітых асоб”, віртуальныя гульні і інш.

Актыўна працаваў Мультыцэнтр “Совушка”. 11,5 тыс. жыхароў Рэспублікі Беларусь і замежных краін наведалі інтэрактыўны цэнтр навукі і тэхналогій, 10,4 тыс. – прайшлі навучанне ў 8 лабараторыях і сэнсарным пакоі. Штотыднёва праводзіліся заняткі з выхаванцамі дзіцячых дамоў, штоквартальна – Дні бібліятэрапіі для дзяцей з абмежаванымі магчымасцямі. Карысталіся вялікай папулярнасцю Дні сям’і ў Мультыцэнтры.

На высокім узроўні наладжана экскурсійнае абслугоўванне жыхароў Рэспублікі Беларусі і замежных гасцей. Значна ўзрасла колькасць наведвальнікаў мемарыяльнага пакоя, прысвечанага жыццю і творчасці Э.Ажэшкі. У 2018 годзе праведзена звыш 330 экскурсій на беларускай, рускай, польскай, англійскай і нямецкай мовах для 10,6 тыс. чал., сярод іх – 9,4 тыс. турысты з замежных краін (што ў два разы больш, у параўнанні з папярэднім годам).

Вялікая ўвага ўдзялялася бібліятэчнаму абслугоўванню жыхароў горада па месцы іх работы. На прадпрыемствах і ўстановах арганізавана 29 выязных дзён інфармацыі і 6 праглядаў літаратуры, праведзена 11 тэматычных вечароў.

Падтрымлівалася цеснае супрацоўніцтва з дыпламатычнымі службамі замежных краін у Рэспубліцы Беларусь:

  • з удзелам прадстаўнікоў улады, Генеральных консулаў Польшчы, Украіны і Кыргызстана, прадстаўнікоў рэлігійных канфесій, навукоўцаў з Беларусі, Польшчы і Літвы прайшла Міжнародная навукова-практычная канферэнцыя “Роля міжнацыянальнага дыялогу ў станаўленні і развіцці грамадства”;
  • сумесна з Ганаровым Консульствам Кыргызскай Рэспублікі ў г. Гродна праведзены цыкл мерапрыемстваў, прысвечаных 90-годдзю з дня нараджэння знакамітага кыргызскага пісьменніка Чынгіза Айтматава, разам з Консульствам Украіны ў Брэсце – Вечар навукі, гісторыі і культуры Украіны;
  • арганізаваны сустрэчы:
  • віцэ-консула Пасольства ЗША у Рэспубліцы Беларусь Элісан Маккой з жыхарамі горада Гродна, сярод якіх былі і прадстаўнікі рэгіянальных турыстычных кампаній;
  • Першага Саветніка Пасольства Францыі ў Рэспубліцы Беларусь Аляксандр Піке са студэнтамі і школьнікамі, якія вывучаюць французскую мову.

На працягу года для жыхароў і гасцей горада Гродна было праведзена звыш 700 сацыякультурных мерапрыемстваў.

На высокім узроўні прайшлі імпрэзы, прысвечаныя славутым сынам зямлі беларускай, жыццё і дзейнасць якіх звязана з Гродзеншчынай:

  • круглы стол “Чалавек, які апярэдзіў час”, прымеркаваны да 80-годдзя з дня нараджэння беларускага дзяржаўнага дзеяча, Героя Сацыялістычнай працы, Героя Беларусі, старшыні Гродзенскага аблвыканкама Аляксандра Іосіфавіча Дубко
  • вечар памяці “Шляхам барацьбы і перамог”, да 100-годдзя з дня нараджэння Леаніда Герасімавіча Кляцкова, першага сакратара Гродзенскага абкама камуністычнай партыі Беларусіі;
  • вечары памяці, прысвечаныя вядомаму краязнаўцу, экскурсаводу, аўтару звыш 30 кніг Віктару Юр’евічу Саяпіну і музыканту, кампазітару, паэту, скульптару, збіральніку беларускага фальклора Яўгену Канстанцінавічу Петрашэвічу.

У межах святкавання 890-годдзя горада Гродна ў абласной бібліятэцы прайшлі:

  • ІІ фестываль кнігі “Кніжныя скарбы Беларусі” – на якім была прадстаўлена кніжная прадукцыя вядучых выдавецкіх арганізацый Рэспублікі Беларусь, арганізаваны сустрэчы з беларускімі пісьменнікамі, тэатралізаваныя прадстаўленні, майстар-класы, тэматычныя пляцоўкі;
  • ХIII Міжнародныя Гарадзенскія чытанні “Сакрэты гарадзенскай гісторыі” – удзельнікі з Беларусі і Польшчы абмеркавалі малавядомыя факты і падзеі ў гісторыі Гродна, слынных асоб, якія ўнеслі ўклад у развіццё горада над Неманам, праблемы прыходскага жыцця праваслаўных веруючых і інш.

Паспяхова рэалізаваны мерапрыемствы ў межах творчых праектаў, праграм і акцый:

У праекце “Дакрануцца да гісторыі” арганізаваны выставы рэдкіх кніг, дакументаў, фотаздымкаў, прадметаў матэрыяльнай культуры з фонду бібліятэкі і прыватных калекцый гарадзенцаў:

  • “100 гадоў на варце Айчыны” – да 100-годдзя Узброенных сіл Рэспублікі Беларусь;
  • “Чатыры стагоддзі з Букваром” – да 400-годдзя выдання першага буквара;
  • “Вялікая і забытая” – да 100-годзя заканчэння Першай сусветнай вайны;
  • “Свет у чаканні цудаў” – па гісторыі святкавання Новага года і Каляд.

У праекце “Курсам лідара” прайшла творчыя сустрэча моладзі з рэктарам УА “Гродзенскі дзяржаўны аграрны універсітэт”, доктарам сельскагаспадарчых навук, прафесарам, членам-карэспандэнтам Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, заслужаным работнікам адукацыі Рэспублікі Беларусь Песцісам Вітольдам Казіміравіч. Ганаровы госць падзяліўся з прысутнымі сваім галоўным сакрэтам поспеху – “шмат працаваць, імкнуцца павышаць свой прафесійны і агульнаадукацыйны ўзровень на працягу ўсяго жыцця. А для гэтага неабходна чытаць класіку, сучасную літаратуру і выданні па спецыяльнасці”.

Наладжана актыўная работа з людзьмі сталага ўзросту ў межах абласнога творчага праекта “Залатая восень жыцця”. Шырокую цікавасць выклікалі вечары ўспамінаў “Мы жылі ў СССР”, “Раманса чароўныя гукі”, “Любімыя кнігі на ўсе часы”, “Праз прызму стагоддзяў кахання”, гутаркі, кансультацыі з удзелам запрошаных спецыялістаў, у т.л. натарыўсаў і г.д.

У межах дабрачыннай дзейнасці праведзены:

  • у чатырнаццаты раз у Доме Э.Ажэшкі праведзена Дабрачынная навагодняя елка для дзяцей-сірот г. Гродна і Гродзенскага раёна Спонсарскую дапамогу аказалі прадпрыемствы і арганізацыі г.Гродна, прадстаўнікі праваслаўнай і каталіцкай канфесій, чытачы абласной бібліятэкі.
  • акцыі “Наша добрае сэрца – дзецям-сіротам”, “Падары дзецям-сіротам радасць”.

Падчас абласной акцыі “Чытаем разам” у 2018 годзе творы, прысвечаныя жанчынам, гораду Гродна, а таксама вершы і ўрыўкі з балад сусветна вядомага паэта Адама Міцкевіча разам з моладдзю чыталі прадстаўнікі ўлады, кіраўнікі прадпрыемстваў і ўстаноў, творчая інтэлігенцыя. Ганаровымі гасцямі мерапрыемстваў былі: Клімовіч Валерый Паўлавіч, начальнік галоўнага ўпраўлення арганізацыйна-кадравай работы Гродзенскага аблвыканкама, Саладухін Аляксей Міхайлавіч, дырэктар Гродзенскага дзяржаўнага музычнага каледжа, Мушперт Генадзь Уладзіміравіч, галоўны рэжысёр Гродзенскага абласнога драмтэатра і інш.

Штомесячна ў межах грамадска-літаратурнай акцыі “Творы і творцы” у абанементным аддзеле бібліятэкі ў выхадныя дні ладзіліся сустрэчы чытачоў з гродзенскімі пісьменнікамі – Л.Кебіч, Дз.Радзівончыкам, П.Сямінскім, У.Ягорычавым, Л.Шаўчэнка, Л.Багданавай, І.Фамянковай, В.Смолка і інш.

На высокім узроўні прайшлі творчыя сустрэчы з папулярнымі беларускімі літаратарамі В.Праўдзіным, Л.Палеес, Н.Касцючэнка, Н.Чаклінай-Гарбачовай, І.Шатыронак, а таксама паэтамі Беласточчыны, прэзентацыі 6 новых кніг “Аўтографы разам” А.Пяткевіча, “Полонез миллионной слезинки” П.Сямінскага, “История гродненского зоопарка” Ф.Ігнатовіча і Д.Тарасюка, “Животные – не одежда” Л.Лагіноўскай.

Звыш 500 жыхароў Гродзеншчыны наведалі вечар-канцэрт “Весны прекрасные мгновенья…”, арганізаваны абласной бібліятэкай да Міжнароднага дня жанчын у вялікай зале драматычнага тэатра.

Падчас святочнага мерапрыемства гучалі рамансы, музычныя хіты, вершы, прысвечаныя прыгожай палове чалавецтва. Сваё майстэрства прадэманстравалі лепшыя артысты горада Гродна.

На працягу года падрыхтавана і выдадзена звыш 20 творчых работ, у т.л. зборнік матэрыялаў міжнаронай навукова-практычнай канферэнцыі “Роля міжнацыянальнага дыялогу ў станаўленні і развіцці грамадства”, “Краязнаўчы каляндар на 2019 год”, метадычныя рэкамендацыі па рабоце з людзьмі сталага ўзроста “Залатая восень жыцця”, сцэнарныя матэрыялы і мультымедыйныя прэзентацыі ў дапамогу правядзенню сацыякультурных мерапрыемстваў “Живу тобою, женщина”, “Дзевяць вякоў гісторыі Гродна”, “Вайна. Перамога. Памяць”, “Запрещенные книги. Цензурная история мировой литературы” і інш.

Падрыхтаваны матэрыялы для напісання 6 гісторый прадпрыемстваў і арганізацый Гродзенскага рэгіёна, у т.л. Гродзенскага абласнога аб’яднання прафсаюзаў, ГАУПП “Гродзенская тыпаграфія”, ААТ “Саюзпроммантаж”, РУП “Белпошта”, дварцова-паркавага ансамбля “Свяцк”, СВК “Азёры”.

На пастаяным кантролі спецыялістаў абласной бібліятэкі знаходзіцца работа публічных бібліятэк Гродзеншчыны. Як вынік – біліятэкамі вобласці паспяхова выконваюцца мерапрыемствы Дзяржаўнай праграмы “Культура Беларусі” на 2016-2020 гг.: колькасць наведванняў у 2018 годзе ўзрасла на 15,2% у параўнанні з 2015 годам і склала звыш 4,2 млн. разоў; камп’ютэрны парк папоўніўся на 62 адзінкі і налічвае 933 машыны; ствараюцца фактаграфічныя базы даных уласнай генерацыі (“Ашмяншчыны у асобах і падзеях”, “Персаналіі Навагрудскага краю”, “Смаргоншчына музычная” і г.д.).

Высокая ацэнка рабоце публічных бібліятэк Гродзенскай вобласці дадзена на рэспубліканскім узроўні. Так, 8 бібліятэчных устаноў сталі пераможцамі конкурсу “Бібліятэка – асяродак нацыянальнай культуры”, 6 – “Бібліятэка – цэнтр духоўнай асветы і выхавання”, 4 – “Лепшы публічны цэнтр прававой інфармацыі”.

З мэтай павышэння кваліфікацыі бібліятэчных работнікаў Гродзенскай вобласці праведзены 2 семінары з удзелам Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь: для дырэктараў бібліятэчных сетак “Публічная бібліятэка рэгіёна: новыя напрамкі дзейнасці” на базе ДУК “Воранаўская раённая бібліятэка” і загадчыкаў аддзелаў бібліятэчнага маркетынгу “Тэндэнцыі развіцця публічнай бібліятэкі: рэаліі і патрэбы грамадства” на базе абласной бібліятэкі; выпрацаваны рэкамендацыі па ўдасканаленні дзейнасці бібліятэк.

У 2018 годзе па ініцыятыве Гродзенскай абласной навуковай бібліятэкі імя Я.Ф.Карскага ўпершыню праведзены абласны конкурс самаробнай лялькі “Героі кніжных старонак”: жыхарамі Гродзеншчыны падрыхтавана 60 творчых работ, якія папоўнілі калекцыю ўнікальных кніг абласной бібліятэкі.

112 інфармацыйных матэрыялаў пра дзейнасць Гродзенскай абласной навуковай бібліятэкі імя Я.Ф.Карскага апублікавана альбо агучана ў рэспубліканскіх і абласных сродках масавай інфармацыі (39 сэжэтаў на ТВ, 50 публікацый на старонках часопісаў, 23 выступленні на радыё).

У 2018 годзе ДУК “Гродзенская абласная навуковая бібліятэка імя Я.Ф. Карскага” атрымала перамогу ў рэспубліканскіх конкурсах:

– “Бiблiятэка-цэнтр духоўнай асветы i выхавання”,

– “Лепшы публiчны цэнтр прававой iнфармацыi”.

Калектыў абласной бібліятэкі на працягу года атрымаў звыш 20 падзяк ад фізічных і юрыдычных асоб.