Дошка гонару

З мэтай стымулявання творчай і вытворчай дзейнасці супрацоўнікаў ДУК “Гродзенская абласная навуковая бібліятэка імя Я.Ф.Карскага”, а таксама далейшага ўдасканалення бібліятэчнага, інфармацыйнага, даведачна-бібліяграфічнага і сацыякультурнага абслугоўвання карыстальнікаў штогод сярод аддзелаў і філіялаў бібліятэкі праводзіцца конкурс “Лепшае структурнае падраздзяленне года”.
Пераможцы конкурсу (згодна з Палажэннем) – 3 “Лепшыя структурныя падраздзяленні года” атрымліваюць дыпломы і грашовыя прэміі.

Так, па выніках працы за 2017 год “Лепшымі структурнымі падраздзяленнямі” ДУК “Гродзенская абласная навуковая бібліятэка імя Я.Ф.Карскага” прызнаны:

Аддзел абанемента
(загадчык Макалава Жанна Пятроўна)

Аддзел выданняў на замежных мовах
(загадчык Лотыш Ларыса Сцяпанаўна)
Дзіцячы філіял
(В.а.загадчыка Луцэвіч Валянціна Антонаўна)