Дзень імянінніка ў бібліятэцы

Паважаныя мамы і папы, бабулі і дзядулі!

 

  У вашага дзіцяці Дзень нараджэння? А вы не ведаеце, як здзівіць яго і чым парадаваць? Выхад ёсць! Дзіцячы філіял Гродзенскай абласной навуковай бібліятэкі імя Я.Ф.Карскага (вул. Савецкая, 25) дапаможа вам зрабіць гэты дзень яркім, вясёлым і незабыўным.
Запрашаем вас адзначыць Дзень нараджэння ў бібліятэцы! Казачныя героі правядуць цікавыя конкурсы, інтэлектуальныя віктарыны, павіншуюць імянінніка, створаць атмасферу цудоўнага настрою вашаму дзіцяці і яго сябрам!
Больш падрабязную інфармацыю вы зможаце даведацца па тэл.: 62 03 11, 60 13 23.