Дадатковыя паслугі

Арэнда
ДУК “Гродзенская абласная навуковая бібліятэка імя Я.Ф.Карскага” прапануе залы для арэнды і правядзення сумесных мерапрыемстваў, абсталяваныя сучаснай камп’ютарнай і офіснай тэхнікай (інтэрактыўная дошка, праектар, камп’ютары, мікрафон, вэб-камера, шматфункцыянальны апарат).
Залы падыходзяць для правядзення:

  • перагавораў;
  • канферэнцый;
  • прэзентацый;
  • семінараў;
  • лекцый;
  • выстаў;
  • майстар-класаў;
  • юбілейных мерапрыемстваў і г.д.

Тэлефоны для кантактаў: 71-89-44, 71-89-42, 72-36-09, 74-30-67.


Безбар’ерны доступ

Для абслугоўвання чытачоў з абмежаванымі фізічнымі магчымасцямі ў дзіцячым філіяле ДУК “Гродзенская абласная навуковая бібліятэка імя Я.Ф.Карскага” (вул. Савецкая, 25) функцыянуе гусенічны пад’ёмнік. Калі Вам неабходна наведаць дзіцячы філіял, Вы можаце скарыстацца паслугай безбар’ернага доступу.
Для гэтага просім Вас за 2 гадзіны да наведвання бібліятэкі звязацца  з намі па тэл.: 62 03 11, 60 13 23.
Спецыяльна падрыхтаваныя супрацоўнікі філіяла забяспечаць пад’ём і спуск (на тратуар).
Паслуга аказваецца бясплатна.


Запрашаем усіх жадаючых наведаць заняткі (індывідуальна ці ў групе), якія дапамогуць зрабіць першыя крокі ў асваенні сучасных інфармацыйных тэхналогій, і навучыцца карыстацца камп’ютэрам.
Даведкі па тэл.: 74-30-67 (вул. Ажэшкі, 17 юнацкі філіял).


Паважаныя чытачы! Жадаеце крэатыўна аформіць сваю работу? Хочаце, каб Ваш дыплом ці курсавая былі прыгожымі і адрозніваліся ад іншых?
Мы прапануем хутка, якасна і нядорага:

– каляровае і чорна-белае ксеракапіраванне,-
– ламініраванне,
– брашуроўку дакументаў.

   Звяртайцеся: сектар рэгістрацыі чытачоў (вул. Замкавая, 20 каб. 4).
Тэл. для даведак: 71-89-53.


Новы, універсальны і якасны спосаб брашуроўкі дакументаў!!!
ДУК “Гродзенская абласная навуковая бібліятэка імя Я. Ф. Карскага” прапануе прыгожа аформіць вашу работу:
– дыпломны ці курсавы праект;
– рэферат;
– партфоліа;
– афіцыйныя і асабістыя дакументы і інш.
Наш адрас: вул. Замкавая, 20 (сектар рэгістрацыі).
Тэл. для даведак: 71-89-53.


ДУК «Гродзенская абласная навуковая бібліятэка імя Я. Ф. Карскага” прапануе хутка, якасна і нядорага каляровую і чорна-белую раздрукоўку на плоттэры розных відаў папер:
– графічных чарцяжэй, праектаў, схем;
– рэкламнай прадукцыі рознага тыпу;
– мастацкіх малюнкаў (афіш, плакатаў, паштовак і інш).
Дадатковую інфармацыю можна атрымаць у сектары рэгістрацыі чытачоў (каб. № 2)
Тэлефон для даведак: 71-89-53.


ДУК “Гродзенская абласная навуковая бібліятэка імя Я.Ф. Карскага” прапануе мастацкае афармленне:
– дыпломаў, грамат, падзяк;
– назваў выстаў і іх раздзелаў;
– рэкламнай прадукцыі (афіш, візітак, календароў);
– аб’яў;
– паштовак, запрашэнняў;
– тытульных лістоў дыпломаў, рэфератаў, курсавых.
Звяртайцеся: вул. Замкавая, 20, каб №2.
Тэл. для даведак: 71-89-53, 71-89-51.


Інфармацыйна-адукацыйны цэнтр праводзіць індывідуальныя і групавыя заняткі па навучанні камп’ютарнай граматнасці.
Навучанне разлічана як на пачаткоўцаў, так і на тых, хто хацеў бы пашырыць свае навыкі.
Даведкі па тэл.: 74-30-67 (вул. Ажэшкі, 17, юнацкі філіял).