Анонсы падзей

Слайд-гутарка “Ад фанографа да iPod-а”

10.06.2019, 11.00 – у аддзеле мастацтва (вул. Савецкая, 25) пройдзе слайд-гутарка “Ад фанографа да iPod-а” для вучняў сярэдніх школ г. Гродна. Падчас мерапрыемства адбудзецца знаёмства з кніжнымі навінкамі па музыцы, …

Выстава “Прыгадаем юбілеі творцаў”

10.06.2019 – у абанементным аддзеле (вул. Замкавая, 20) будзе дзейнічаць выстава “Прыгадаем юбілеі творцаў”, прысвечаная беларускім пісьменнікам-юбілярам чэрвеня: 65-годдзю з дня нараджэння А.Асташонка, 80-годдзю з дня нараджэння Ул.Скарынкіна, 85-годдзю з …

Тэматычныя экскурсіі і літаратурныя мерапрыемствы

10-12.06.2019 – у юнацкім філіяле (вул. Ажэшкі, 17) падчас летніх канікул для дзяцей з прышкольных лагераў будуць арганізаваны тэматычныя экскурсіі па мемарыяльным пакоі, прысвечаным жыццю і творчасці Элізы Ажэшкі, а …

“Будзем з кнігай сябраваць”

10.06.2019, 11.00 – дзіцячы філіял (вул. Савецкая, 25) запрашае хлопчыкаў і дзяўчынак з сярэдніх школ г. Гродна на літаратурна-гульнёвую праграму “Будзем з кнігай сябраваць”. У цікавай і займальнай форме віктарыны …

Пазнавальная праграма “Музыка на Беларусі”

11.06.2019, 11.00 – у аддзеле мастацтва (вул. Савецкая, 25) пройдзе пазнавальная праграма “Музыка на Беларусі” для вучняў сярэдніх школ г. Гродна. У межах праграмы дзеці пазнаёмяцца з кніжнымі навінкамі па …

Прагляд літаратуры “Пісьменнік, воін, патрыёт”

З 11.06.2019 – у аддзеле краязнаўства (вул. Замкавая, 20) будзе дзейнічаць адкрыты прагляд літаратуры “Пісьменнік, воін, патрыёт”, да 95-годдзя з дня нараджэння беларускага пісьменніка В.Быкава. Будуць прадстаўлены энцыклапедычныя выданні, кнігі, …

Літаратурна-пазнавальная гульня “Кніга дапаможа даведацца пра ўсё!”

12-13.06.2019, 11.00 – дзіцячы філіял (вул. Савецкая, 25) запрашае юных на літаратурна-пазнавальную гульню “Кніга дапаможа даведацца пра ўсё!” Хлопчыкі і дзяўчынкі пазнаёмяцца з новымі ілюстраванымі выданнямі аб жывёльным свеце Беларусі.

Пушкінская дэкада

01-10.06.2019 – у абанементным аддзеле (вул. Замкавая, 20) будзе праведзена Пушкінская дэкада, якая ўключае прагляды літаратуры “Таинственная прелесть пушкинских страниц” і “Литературный серпантин: Пушкиниана”, прымеркаваныя да 220-годдзя з дня нараджэння …