Інтэрактыўная дыялогавая пляцоўка да Сусветнага дня без тытуню
Напярэдадні Сусветнага дня без тытуню, 27 мая, у Навагрудскай раённай бібліятэцы прайшла інтэрактыўная дыялогавая пляцоўка «Табачный туман обмана». З інфа-лекторыем «Уплыў нікаціну на здароўе чалавека» перад навучэнцамі Навагрудскага дзяржаўнага каледжа выступіла памочнік урача-эпідэміёлага ДУ «Навагрудскі занальны цэнтр гігіены і эпідэміялогіі» Ангеліна Дзмітрыеўна Паршуціч. Бібліятэкар прапанавала юнакам антытытунёвую віктарыну «Курыць – здароўю шкодзіць» і агляд літаратуры па прафілактычнай кніжна-часопіснай выставе. Сустрэча прайшла ў фармаце дыялога, падчас якога былі раскрыты шматлікія хвалюючыя моладзь пытанні пра прафілактыку інфекцыйных захворванняў і падтрыманне здаровага ладу жыцця. Напрыканцы кожны з юнакоў даў свой адказ на пытанне, чаму ён выбірае адмову ад шкоднай звычкі курэння.