Інтэлектуальны марафон «Родная мова – наш адзіны скарб»
21 лютага ў Слонімскай раённай бібліятэцы імя Я. Коласа прайшоў інтэлектуальны марафон «Родная мова – наш адзіны скарб», прымеркаваны Міжнароднаму дню роднай мовы. На мерапрыемстве прысутнічалі навучэнцы ДУ «Слонімскі дзяржаўны медыцынскі каледж». Трэццяк Ганна, загадчык аддзела абслугоўвання і інфармацыі, распавяла пра гісторыю свята. Прысутныя маглі пачуць, як гучыць наша родная беларуская мова ў вершах і песнях. Далей студэнты раздзяліліся на дзве каманды і змагаліся ў конкурсах, дзе трэба было перавесці словы на беларускую мову, працягнуть беларускія прыказкі, адгадаць загадкі-жарты і шмат іншага. Напрыканцы мерапрыемства ўсіх удзельнікаў чакалі салодкія прызы за актыўны ўдзел.