Я роднай мове пакланюся

Да Міжнароднага дня роднай мовы бібліятэкар філіяла “Корнадзьская бібліятэка-цэнтр эстэтычнага выхавання” ДУК “Свіслацкая раённая бібліятэка” арганізавала пазнавальнае падарожжа “Чароўны свет роднай мовы”.  Дзеці даведаліся пра доўгі і складаны шлях развіцця беларускай мовы, як узнікла беларускае кнігадрукаванне і які ўплыў на гэтыя працэсы аказалі выдатныя беларускія асветнікі. Рабяты з задавальненнем праслухалі легенду “Адкуль пайшлі беларусы”.

Пазнаёміцца з моўнымі скарбамі дзеці  змаглі ў гульнёвай частцы мерапрыемства. Яны актыўна  спаборнічалі  ў конкурсах “Шарада”, “Крылатая паштоўка”, “Юныя паэты”, выконвалі розныя заданні: займаліся перакладніцкай справай на хуткасць і дасканаласць, разгадвалі літаратурную крыжаванку,   адгадвалі загадкі і зашыфраваныя на малюнках фразеалагізмы, растлумачвалі, што яны абазначаюць, шукалі пачатак і канец прыказак, адказвалі на пытанні віктарыны “Старонкі мінулага і сучаснага”, вучыліся гаварыць скарагаворкі на роднай мове, чыталі вершы беларускіх пісьменнікаў.