Я – грамадзянін

Да Дня Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь у Астравецкай раённай бібліятэцы прайшоў урок права “Вучуся быць грамадзянінам”.

Падчас мерапрыемства бібліятэкар расказала пра значэнне Канстытуцыі для дзяржавы ў цэлым і для кожнага грамадзяніна нашай рэспублікі. Былі разгледжаны раздзелы і артыкулы з Канстытуцыі. Затым прысутныя, скарыстаўшыся атрыманымі ведамі, прынялі ўдзел у тэматычнай віктарыне. Да мерапрыемства была падрыхтавана кніжная выстава і быў праведзены бібліяграфічны агляд літаратуры.