Юбіляры чэрвеня
60 гадоў з часу выпуску першай прадукцыі ААТ “Лакафарба” (Ліда; 1965).
50 гадоў з часу заснавання ўстановы адукацыі “Гродзенскі медыцынскі каледж” (1975).
5 – 75 гадоў з дня нараджэння Серады Людмілы Міхайлаўны (нар. у 1950 г., Гродна), беларускага філолага, педагога, перакладчыцы. З 1979 г. працавала ў Гродзенскім дзяржаўным універсітэце імя Я. Купалы.
7 – 200 гадоў з дня нараджэння Паўловіча Эдварда Баніфацы Францавіча (1825 – 1909), беларускага асветніка, мемуарыста, мастака. Вучыўся ў Жыровічах і Слоніме. У 1859-1863 гг. – выкладчык гімназіі ў Навагрудку, дзе заснаваў нядзельную школу для простанароддзя і жаночы пансіён. У 1860 г. стварыў самадзейны тэатр у Навагрудку.
8 – 130 гадоў з дня нараджэння Дварчаніна Ігната Сымонавіча (1895, в.Погіры Дзятлаўскага раёна – 1937), беларускага паэта, публіцыста, літаратуразнаўца, грамадскага дзеяча, доктара філасофіі. У 1912-1915 гг. працаваў настаўнікам у в.Хмяльніца Слонімскага раёна.
9 – 90 гадоў з дня нараджэння Бурыкава Аляксандра Дзмітрыевіча (нар. у 1935 г.), беларускага і расійскага вучонага ў галіне інфарматыкі, прафесара. У 1981-1997 гг. працаваў у Гродзенскім дзяржаўным універсітэце імя Я. Купалы.
11 – 80 гадоў з дня нараджэння Крамарэнкі Віктара Уладзіміравіча (нар. у 1945 г., Гродна), беларускага архітэктара, педагога, заслужанага архітэктара Беларусі, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь (2004, 2007).
12 – 130 гадоў з дня нараджэння Радзевіча Леапольда Іванавіча (1895 – 1938), беларускага пісьменніка (драматург, публіцыст, паэт), палітычнага і грамадскага дзеяча. У 1924 г. – сакратар Гродзенскага падпольнага акруговага камітэта КПЗБ.
12 – 75 гадоў з дня нараджэння Вісманта Францішка Іванавіча (нар. у 1950 г., Ліда), беларускага вучонага ў галіне фізіялогіі і паталогіі, члена-карэспандэнта НАН Беларусі, доктара медыцынскіх навук, прафесара, выдатніка аховы здароўя Беларусі.
14 – 50 гадоў з дня нараджэння Гуляй Уладзіміра (нар. у 1975 г., Ваўкавыск), ксяндза каноніка, біскупа Гродзенскай дыяцэзіі (з 2024 г.).
14 – 90 гадоў з дня нараджэння Леткі Івана Антонавіча (1935, в.Масаляны Бераставіцкага раёна – 1999), беларускага паэта.
15 – 120 гадоў з дня нараджэння Багданчука Аляксандра Іванавіча (1905 – 1976), грамадскага дзеяча. У 1926-1935 гг. – сакратар Слонімскага райкама КСМЗБ, член Слонімскага, Навагрудскага акружных камітэтаў КПЗБ. У студзені-ліпені 1935 г. – рэдактар газеты “На акупанта”, органа Навагрудскага акругкама КПЗБ.
16 – 70 гадоў з дня нараджэння Фёдарава Ігара Алегавіча (нар. у 1955 г., Гродна), беларускага гісторыка, педагога. З 1980 г. працаваў у Гродзенскім дзяржаўным універсітэце імя Я. Купалы.
17 – 80 гадоў з дня нараджэння Анісімавай Сафіі Мікалаеўны (нар. у 1945 г., в.Усялюб Навагрудскага раёна), беларускага дзеяча культуры, музеязнаўца, лаўрэата прэміі імя А.І. Дубко Гродзенскага аблвыканкама “За творчыя дасягненні ў галіне літаратуры і мастацтва” ў намінацыі “Музейны работнік года” (2003). У 1979-2017 гг. працавала ў Доме-музеі Адама Міцкевіча ў Навагрудку.
18 – 75 гадоў з дня нараджэння Акудовіча Валянціна Васільевіча (нар. у 1950 г., Свіслач), беларускага культуролага, філосафа, публіцыста, літаратуразнаўца, педагога.
19 – 70 гадоў з дня нараджэння Нічкасава Анатоля Іванавіча (нар. у 1955 г.), беларускага архітэктара, заслужанага будаўніка Беларусі, ганаровага будаўніка Расіі, акадэміка Расійскай акадэміі архітэктурных і будаўнічых работ, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Беларусі (1998), дзяржаўнага дзеяча. У 1993-1997 гг. працаваў над праектам жылога гарадка “Рось” у г.п.Рось Ваўкавыскага раёна.
20 – 160 гадоў з дня нараджэння Сулькевіча Мацея Аляксандравіча (1865, в.Кемейшы Воранаўскага раёна – 1920), рускага военачальніка, генерал-лейтэнанта, дзеяча татарскага нацыянальнага руху.
20 – 75 гадоў з дня нараджэння Наготкі Івана Васільевіча (нар. у 1950 г., г.п.Жалудок Шчучынскага раёна), беларускага хірурга, артапеда-траўматолага, працаваў у УАЗ “Гродзенская абласная клінічная бальніца”.
22 – 60 гадоў з дня нараджэння Чудзілоўскага Сяргея Дзмітрыевіча (нар. у 1965 г.), дырэктара ААТ “Гальшанскі крухмальны завод” Ашмянскага раёна.
23 – 75 гадоў з дня нараджэння Баранавай Наталлі Пятроўны (нар. у 1950 г.), беларускага вучонага ў галіне педагогікі, рэктара Мінскага дзяржаўнага лінгвістычнага ўніверсітэта. Скончыла СШ № 1 г.Ліда.
29 – 100 гадоў з дня нараджэння Астроўскага Юрыя Міхайлавіча (1925 – 1991), беларускага біяхіміка, акадэміка НАН Беларусі, доктара медыцынскіх навук, прафесара, заслужанага дзеяча навукі Беларусі, лаўрэата прэміі НАН Беларусі (1995), кавалера ордэна “Знак Пашаны”. З 1959 г. працаваў у Гродзенскім дзяржаўным медыцынскім інстытуце. З 1985 г. – дырэктар Інстытута біяхіміі АН Беларусі ў Гродне.
30 – 80 гадоў з дня нараджэння Ракуця Васіля Уладзіміравіча (нар. у 1945 г., в.Яруцічы Слонімскага раёна), беларускага педагога-метадыста, гісторыка, краязнаўца, выдатніка народнай асветы Беларусі, выдатніка адукацыі. Працуе ў Новадзявяткавіцкай СШ Слонімскага раёна.