Юбіляры студзеня
80 гадоў з часу заснавання Мастоўскай раённай газеты “Зара над Нёманам” (1945).
1 – 80 гадоў з часу заснавання інфармацыйна-бібліятэчнага аддзела ДУК “Гродзенскі раённы культурна-інфармацыйны цэнтр” (1945).
1 – 80 гадоў з дня нараджэння Чарапіцы Валерыя Мікалаевіча (нар. у 1945 г.), беларускага гісторыка, публіцыста, краязнаўца, прафесара, кавалера ордэна Ф. Скарыны, лаўрэата прэміі імя А.І. Дубко Гродзенскага аблвыканкама “За творчыя дасягненні ў галіне літаратуры і мастацтва” ў намінацыі “Пісьменнік года” (2012). Член Саюза пісьменнікаў Беларусі. З 1970 г. працуе ў Гродзенскім дзяржаўным універсітэце імя Я. Купалы.
1 – 70 гадоў з дня нараджэння Пагрэбнякова Аляксея Уладзіміравіча (нар. у 1955 г., Гродна), беларускага фізіка, доктара фізіка-матэматычных навук, прафесара.
1 – 70 гадоў з дня нараджэння Урбановіча Паўла Паўлавіча (нар. у 1955 г., в.Тоўсцікі Мастоўскага раёна), беларускага вучонага ў галіне радыёэлектронікі, доктара тэхнічных навук, прафесара, выдатніка адукацыі.
1 – 60 гадоў з дня нараджэння Сапегі Юрыя Мікалаевіча (1965, Гродна – 2005), беларускага і расійскага спартсмена (валейбол), майстра спорту СССР міжнароднага класа, сярэбранага прызёра XXIV Алімпійскіх гульняў (1988, Сеул), чэмпіёна Еўропы (1987, 1991) і свету (1984), заслужанага трэнера Расіі.
2 – 75 гадоў з дня нараджэння Домаша Сямёна Мікалаевіча (1950 – 2019, Гродна), беларускага дзяржаўнага і палітычнага дзеяча. У 1993-1994 гг. – старшыня Гродзенскага аблвыканкама і абласнога Савета дэпутатаў.
2 – 70 гадоў з дня нараджэння Марцінчыка Эдуарда Адамавіча (нар. у 1955 г., в.Грамкі Шчучынскага раёна), беларускага архітэктара. У 1979-1993 гг. працаваў у Гроднасельбудпраекце. З 1993 г. – у Гроднаграмадзянпраекце.
6 – 70 гадоў з дня нараджэння Смольскага Станіслава Станіслававіча (нар. у 1955 г., в.Хадзюкі Лідскага раёна), беларускага ваеннага дзеяча, генерал-маёра.
8 – 75 гадоў з дня нараджэння Кірвеля Івана Восіпавіча (нар. у 1950 г., в.Арцюшы Шчучынскага раёна), беларускага географа, педагога, доктара геаграфічных навук, прафесара.
10 – 225 гадоў з дня нараджэння Сузіна Адама Дамінікавіча (1800 – 1879), удзельніка вызваленчага руху, сакратара тайнага Зялёнага саюза Таварыства філаматаў, падарожніка, мемуарыста. У 1819 г. скончыў Гродзенскую гімназію.
10 – 100 гадоў з дня нараджэння Фамічова Рыгора Філатавіча (1925 – 1978), партыйнага і дзяржаўнага дзеяча БССР, удзельніка партызанскага руху на Беларусі ў Вялікую Айчынную вайну. У 1972-1978 гг. – старшыня Гродзенскага аблвыканкама.
10 – 80 гадоў з дня нараджэння Пазняка Мікалая Іванавіча (нар. у 1945 г., Іўе), беларускага вучонага ў галіне афтальмалогіі, доктара медыцынскіх навук, прафесара, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь, выдатніка аховы здароўя Беларусі.
11 – 75 гадоў з дня нараджэння Руцкай Алены Вітальеўны (нар. у 1950 г., в.Дзякаўцы Шчучынскага раёна), беларускай паэтэсы, літаратуразнаўца, педагога, выдатніка народнай асветы Беларусі, заслужанага настаўніка Беларусі. Член Саюза пісьменнікаў Беларусі (з 1985 г.). У 1971-1993 г. настаўнічала на Слонімшчыне. З 1993 г. працавала ў Гродзенскім дзяржаўным універсітэце імя Я. Купалы.
12 – 100 гадоў з дня нараджэння Лявонава Аляксандра Міхайлавіча (1925 – ?), расійскага і беларускага акцёра, заслужанага артыста РСФСР. У 1972-1985 гг. працаваў у Гродзенскім абласным драматычным тэатры.
12 – 80 гадоў з дня нараджэння Башко Пятра Кузьміча (1945, в.Некрашэвічы Карэліцкага раёна – 1993), беларускага гісторыка.
12 – 40 гадоў з часу заснавання УК “Мастоўскі дзяржаўны музей “Лес і чалавек” (1985).
13 – 120 гадоў з дня нараджэння Вавілава Васіля Андрэевіча (1905 – ?), беларускага філолага, вучонага-метадыста. З 1947 г. выкладаў у Гродзенскім педагагічным інстытуце.
13 – 50 гадоў з часу стварэння УП “Інстытут Гроднаграмадзянпраект” (1975).
15 – 90 гадоў з дня нараджэння Касьяновіча Рыгора Рыгоравіча (нар. у 1935 г., в.Крывулькі Мастоўскага раёна), беларускага вучонага ў галіне эканомікі, журналіста, выдатніка народнай асветы Беларусі. З 1981 г. працаваў у Гродзенскім дзяржаўным універсітэце імя Я. Купалы.
17 – 75 гадоў з дня нараджэння Саяпіна Віктара Юр’евіча (1950 – 2017, Гродна), краязнаўца, публіцыста, сцэнарыста, саветніка мытнай службы I рангу, лаўрэата прэміі імя А.І. Дубко Гродзенскага аблвыканкама “За творчыя дасягненні ў галіне літаратуры і мастацтва” ў намінацыі “Журналіст года” (2011), прэміі імя Ю. Ядкоўскага (2013). З 1961 г. жыў у Гродне. З 1984 г. працаваў на Гродзенскай рэгіянальнай мытні.
19 – 75 гадоў з часу заснавання УА “Воранаўскі дзяржаўны каледж” (1950).
21 – 75 гадоў з часу заснавання Філіяла № 5 “Гродзенскі камбінат будаўнічых матэрыялаў” ААТ “Краснасельскбудматэрыялы” (1950).
24 – 30 гадоў з часу заснавання Кіналагічнага цэнтра органаў пагранічнай службы (Смаргонь; 1995).
25 – 90 гадоў з дня нараджэння Карповіча Пятра Мітрафанавіча (нар. у 1935 г., в.Баярская Навагрудскага раёна), агранома, кавалера ордэна Леніна (1971). У 1958-1975 гг. працаваў у калгасе імя Леніна Навагрудскага раёна, з 1963 г. – на пасадзе старшыні. У 1982-1999 гг. – старшыня Нягневіцкага сельскага савета Навагрудскага раёна.
25 – 70 гадоў з дня нараджэння Лакоткі Аляксандра Іванавіча (нар. у 1955 г., в.Кузьмічы Дзятлаўскага раёна), беларускага архітэктара, гісторыка, этнографа, мастацтвазнаўца, члена-карэспандэнта НАН Беларусі, доктара гістарычных навук, доктара архітэктуры, прафесара, дырэктара Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі (з верасня 2012 г.), лаўрэата прэміі НАН Беларусі (1999), прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь “За духоўнае адраджэнне” (2008).
26 – 50 гадоў з дня нараджэння Жука Андрэя Вацлававіча (нар. у 1975 г.), намесніка старшыні Гродзенскага аблвыканкама.
26 – 30 гадоў з часу заснавання СП ТАА “Леор Пластык” па перапрацоўцы рыбнай прадукцыі і гародніны (Навагрудак; 1995).