Юбіляры студзеня
1 – 100 гадоў з дня нараджэння Аўсяннікава Міхаіла Іванавіча (1924 – 1985, Гродна), расійскага і беларускага вучонага ў галіне оталарынгалогіі, доктара медыцынскіх навук, прафесара. Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны. Працаваў у ГрДМУ у 1964-1985 гг.
1 – 80 гадоў з дня нараджэння Дзямідзіка Васіля Уладзіміравіча (нар. у 1944 г., в. Казейкі Свіслацкага раёна), беларускага ваеннага і дзяржаўнага дзеяча, генерал-лейтэнанта. У 1993-1994 гг. – намеснік міністра абароны Рэспублікі Беларусь.
1 – 80 гадоў з дня нараджэння Мацкевіча Вячаслава Канстанцінавіча (нар. у 1944 г., в. Утканы Воранаўскага раёна), беларускага музыканта, музычнага педагога, дырыжора аркестра, заслужанага работніка культуры Беларусі.
1 – 75 гадоў з дня нараджэння Ягорычава Уладзіміра Яўгенавіча (нар. у 1949 г., в. Красляне Шчучынскага раёна), беларускага гісторыка, педагога, публіцыста, пісьменніка. З 1974 г. працуе ў ГрДУ імя Я. Купалы.
1 – 70 гадоў з дня нараджэння Раўкуця Юзаса (Юзафа) Антонавіча (нар. у 1954 г., Шчучын), артыста балета, заслужанага артыста Беларусі.
3 – 70 гадоў з дня нараджэння Вяленты Іосіфа Іванавіча (нар. у 1954 г., в. Пятровічы Іўеўскага раёна), беларускага правазнаўца. З 1984 г. выкладаў у ГрДУ імя Я. Купалы.
5 – 225 гадоў з дня нараджэння Сямашкі Іосіфа (1799 – 1868), царкоўнага дзеяча, ініцыятара і актыўнага ўдзельніка Полацкага царкоўнага сабора 1839 г. У 1844 г. жыў у Жыровічах на Слонімшчыне.
5 – 70 гадоў з дня нараджэння Прасняка Міхаіла Іванавіча (нар. у 1954 г., Навагрудскі раён), вучонага ў галіне генетыкі, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Расіі (1996).
6 – 110 гадоў з дня нараджэння Лебяды Тодара (сапр. Шырокаў Пётр Фёдаравіч; 1914 – 1970), беларускага пісьменніка, паэта, публіцыста. У 1960-1962 гг. жыў у Слоніме.
8 – 130 гадоў з дня нараджэння Кольбэ Максіміляна Марыі (у свеце Раймунд; 1894 – 1941), рэлігійнага дзеяча, святога Рымска-каталіцкай царквы. У 1922-1927 гг. служыў у Гродзенскім кляштары францысканцаў.
10 – 80 гадоў з дня нараджэння Байрашэўскага Сулеймана Мацвеевіча (нар. у 1944 г., Слонім), рэлігійнага і грамадскага дзеяча, імама-старшыні мусульманскай суполкі Слоніма.
12 – 80 гадоў з дня нараджэння Пацэнкі Мікалая Іванавіча (нар. у 1944 г., в. Вострава Мастоўскага раёна –2020), беларускага культурнага дзеяча, краязнаўца, лаўрэата прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь “За духоўнае адраджэнне” (2001).
14 – 130 гадоў з дня нараджэння Юргелевіча Пятра Якаўлевіча (1894, в. Трабы Іўеўскага раёна – 1973), беларускага мовазнаўца, педагога.
14 – 90 гадоў з дня нараджэння Лазоўскага Уладзіміра Міхайлавіча (нар. у 1934 г., в. Нянькава Навагрудскага раёна – 2007), беларускага мовазнаўца, педагога, прафесара.
14 – 75 гадоў з дня нараджэння Разуваевай Людмілы Сільвестраўны (нар. у 1949 г., Гродна), беларускага музыканта (баян), педагога, лаўрэата прэміі імя А. І. Дубко Гродзенскага аблвыканкама “За творчыя дасягненні ў галіне культуры і мастацтва” ў намінацыі “Выкладчык школы мастацтваў” (2010), заслужанага настаўніка Рэспублікі Беларусь (2020). Узнагароджана медалём Францыска Скарыны (2014), унесена ў Кнігу славы г.Гродна (2021). З 1970 г. працуе ў Гродзенскай дзіцячай музычнай школе № 1 імя Ю. У. Семянякі.
15 – 100 гадоў з дня нараджэння Курбатава Міхаіла Ціханавіча (1924 – 1944), удзельніка вызвалення Гродзеншчыны ў гады Вялікай Айчыннай вайны, Героя Савецкага Саюза (1945).
17 – 75 гадоў з дня нараджэння Бруя Ігара Мікалаевіча (нар. у 1949 г.), беларускага матэматыка, педагога. У 1993-1995 гг. працаваў у ГрДУ імя Я. Купалы.
21 – 70 гадоў з дня нараджэння Юркевіча Сяргея Фёдаравіча (1954 – 2002), беларускага рэжысёра, тэатразнаўца, даследчыка мастацтва лялечнага тэатра, заснавальніка Гродзенскага абласнога тэатра лялек і Мінскага абласнога тэатра “Батлейка”. У 1980-1987 гг. працаваў галоўным рэжысёрам Гродзенскага абласнога тэатра лялек.
22 – 220 гадоў з дня нараджэння Ляховіча Фелікса Юзафавіча (1804 – 1878), удзельніка рэвалюцыйнага руху I пал. XIX ст., заснавальніка і кіраўніка тайнага таварыства “Заране” ў Свіслацкай гімназіі.
22 – 100 гадоў з дня нараджэння Мяльнова Івана Міхайлавіча (1924 – 1944), удзельніка вызвалення Гродзеншчыны ў гады Вялікай Айчыннай вайны, Героя Савецкага Саюза (1945).
24 – 120 гадоў з дня нараджэння Шутовіча Янкі (Іван Іосіфавіч; 1904, в. Шутавічы Смаргонскага раёна – 1973), беларускага культурнага дзеяча, публіцыста, выдаўца, літаратуразнаўца.
25 – 220 гадоў з дня нараджэння Адынца Антона Эдварда (1804, в. Гейстуны Ашмянскага раёна – 1885), паэта, перакладчыка, мемуарыста, выдаўца.
28 – 80 гадоў з дня нараджэння Бертэля Івана Міхайлавіча (нар. у 1944 г., в. Кавалічы Гродзенскага раёна), беларускага вучонага-фізіка, загадчыка кафедры медыцынскай і біялагічнай фізікі ГрДМУ у 1997-2014 г.
29 – 140 гадоў з дня нараджэння Луцкевіча Антона Іванавіча (1884 – 1942), беларускага палітычнага і грамадскага дзеяча, гісторыка, літаратурнага крытыка, публіцыста. З 27 снежня 1918 г. жыў некалькі месяцаў у Гродне.