Юбіляры снежня

 2 – 130 гадоў з дня нараджэння Караля Сцяпана Георгіевіча (1894, в. Дварэц Дзятлаўскага раёна – 1975), беларускага ваеннага  дзеяча, удзельніка грамадзянскай, Першай сусветнай і Вялікай Айчыннай войнаў, генерал-лейтэнанта авіяцыі. Узнагароджаны ордэнам Леніна, ордэнам Кутузава I ступені, трыма ордэнамі Чырвонага Сцяга, двума ордэнамі Айчыннай вайны I ступені, ордэнам Чырвонай Зоркі.


8 – 90 гадоў з дня нараджэння Шыціка Вітольда Казіміравіча (1934, в. Кульбакі Гродзенскага раёна – 1997), беларускага гісторыка, педагога. У 1965-1966 гг. працаваў настаўнікам у Ваўкавыскай СШ № 5. З 1969 – 1997 гг. працаваў у ГрДУ імя Я. Купалы.


9 – 90 гадоў з дня нараджэння Фурсы Леаніда Пятровіча (1934 г., Свіслач – 2020), беларускага трэнера-выкладчыка (барацьба вольная), майстра спорту СССР, заслужанага трэнера Беларусі. З 1957 г. жыў у Гродне.


 13 – 120 гадоў з дня нараджэння Вароніна Мікалая Мікалаевіча (1904 – 1976), рускага археолага, гісторыка мастацтва, доктара гістарычных навук, прафесара. У 1949 г. вёў археалагічныя раскопкі на Замкавай гары ў Гродне.


14 – 70 гадоў з дня нараджэння Карнілавай Людмілы Аляксандраўны (нар. у 1954 г., Гродна), беларускага гісторыка, музеязнаўца. З 1977 г. працавала ў Гродзенскім дзяржаўным музеі гісторыі рэлігіі, з 1993 – 2014 гг. – на пасадзе дырэктара.


14 – 70 гадоў з дня нараджэння Пашкевіча Анатоля Паўлавіча (нар. у 1954 г., Ваўкавыск), беларускага вучонага ў галіне робататэхнікі, доктара тэхнічных навук, прафесара.


17 – 90 гадоў з дня нараджэння Гушчына Івана Вітальевіча (1934 – 2018, Гродна), беларускага правазнаўца, доктара юрыдычных навук, прафесара. З 1978 г. працаваў у ГрДУ імя Я. Купалы.


17 – 60 гадоў з дня нараджэння Кітуркі Юрыя Віктаравіча  (нар. у 1964 г., Гродна), беларускага гісторыка, музеязнаўца. З 1991 г. працуе ў Гродзенскім дзяржаўным гісторыка-археалагічным музеі, з 2003 г. – на пасадзе дырэктара.


20 – 125 гадоў з дня нараджэння Царука Уладзіміра Зянонавіча (1899, в. Вялікая Вобрына Карэліцкага раёна – 1957), аднаго з арганізатараў і кіраўнікоў падполля і партызанскага руху ў Вялікую Айчынную вайну, Героя Савецкага Саюза (1944). Узнагароджаны ордэнам Леніна,  ордэнам Чырвонага Сцяга, ордэнам Чырвонай Зоркі.


24 – 240 гадоў з дня нараджэння Даленга-Хадакоўскага Зарыяна Якаўлевіча (сапр. Чарноцкі Адам; 1784 – 1825), славяназнаўца, аднаго з пачынальнікаў беларускай археалогіі, старажытнай гісторыі, фалькларыстыкі, этнаграфіі і дыялекталогіі. У 1807-1809 гг. служыў эканомам у маёнтку графа Ю. Несялоўскага ў в. Варонча Карэліцкага раёна.


25 – 120 гадоў з дня нараджэння Сцяшковіч Таццяны Піліпаўны (1904 – 1986), беларускага мовазнаўца, педагога, заслужанага настаўніка Беларусі. У 1947-1983 гг. працавала ў ГрДУ імя Я. Купалы.


25 – 75 гадоў з дня нараджэння Карава Дзмітрыя Уладзіміравіча (1949 – 2021), беларускага і расійскага гісторыка, гістарыёграфа, археографа, доктара гістарычных навук, прафесара. З 1979 – 2021 гг. працаваў у ГрДУ імя Я. Купалы.


 28 – 80 гадоў з часу адкрыцця ДУК “Карэліцкая раённая бібліятэка” (1944).


30 – 125 гадоў з часу заснавання ДУК “Свіслацкая раённая бібліятэка” (1899).


 30 – 80 гадоў з часу заснавання ГРУП “Гроднааблсаюздрук” (1944).