Юбіляры снежня

80 гадоў з часу стварэння Гродзенскай раённай антыфашысцкай арганізацыі ў Вялікую Айчынную вайну (Гродзенскі раён; 1943-1944 гг.).


3 – 60 гадоў з часу ўвядзення ў эксплуатацыю ААТ “Гродна Азот” (1963 г.).


4 – 80 гадоў з дня нараджэння Валчэцкай Алены Уладзіміраўны (нар. у 1943 г., Гродна), беларускай спартсменкі (спартыўная гімнастыка), майстра спорту СССР міжнароднага класа, заслужанага майстра спорту СССР, заслужанага трэнера СССР, чэмпіёнкі XVIII Алімпійскіх гульняў (1964 г.; Токіа).


9 – 130 гадоў з дня нараджэння Шыманоўскага Станіслава Вінцэнтавіча (1893 г., в. Данюшава Смаргонскага раёна – 1920 г.), беларускага паэта.


9 – 90 гадоў з дня нараджэння Дубава Георгія Савельевіча (1933-1995 гг.), беларускага акцёра, народнага артыста Беларусі. У 1959-1963 гг. працаваў у Гродзенскім абласным драматычным тэатры.


 10 – 110 гадоў з дня нараджэння Гебельта Вацлава Яўгенавіча (1913 г., в. Лабна-Агароднікі Гродзенскага раёна – 1999 г.), беларускага шахматнага кампазітара, міжнароднага майстра і міжнароднага арбітра па шахматнай кампазіцыі, пераможцы 1-га чэмпіянату Міжнароднай шахматнай федэрацыі па шахматнай кампазіцыі ў камандным заліку. З 1949 г. працаваў у Лідзе.


17 – 175 гадоў з дня нараджэння Пуслоўскага Зыгмунда (1848 г., Слонім – 1913 г.), калекцыянера, мецэната. Сабраў вялікую калекцыю рукапісных кніг, старадрукаў, габеленаў, мініяцюраў, жывапісу, графікі.


24 – 225 гадоў з дня нараджэння Міцкевіча Адама (1798-1855 гг.), класіка літаратуры беларускага паходжання, публіцыста. У 1815 г. скончыў Навагрудскую дамініканскую школу.


24 – 125 гадоў з дня нараджэння Фогеля Яна Янавіча (1898-1944 гг.), удзельніка баёў на Беларусі ў гады Вялікай Айчыннай вайны, Героя Савецкага Саюза, генерал-маёра. Вызваляў Навагрудак, Дзятлава.


24 – 100 гадоў з дня нараджэння Казакевіча Мікалая (1923 г., Слонім – 1998 г.), сацыёлага, публіцыста, доктара гуманітарных навук, прафесара.


25 – 125 гадоў з дня нараджэння Грыбаедава Мікалая Іванавіча (1898-1972 гг.), беларускага партыйнага дзеяча. У 1951-1955 гг. – старшыня Гродзенскага гарвыканкама.