Юбіляры мая
1 – 90 гадоў з дня нараджэння Шлягі Мікалая Іванавіча (1935 – 2004), беларускага ваеннага дзеяча, генерал-палкоўніка, дзеяча беларускай дыяспары ў Расіі. Быў начальнікам палітаддзела танкавай дывізіі Беларускай ваеннай акругі ў Слоніме.
1 – 70 гадоў з дня нараджэння Шуглі Мікалая Мікалаевіча (нар. у 1955 г., в.Літараўшчына Карэліцкага раёна), беларускага вучонага ў галіне аграхіміі і радыёэкалогіі.
2 – 90 гадоў з дня нараджэння Аляхновіча Мікалая Міхайлавіча (нар. у 1935 г., в.Варонічы Слонімскага раёна), беларускага фізіка, акадэміка НАН Беларусі, доктара фізіка-матэматычных навук, заслужанага дзеяча навукі Рэспублікі Беларусь (1999 г.).
7 – 75 гадоў з дня нараджэння Дуніча Мікалая Уладзіміравіча (нар. у 1950 г., в.Дунічы Іўеўскага раёна), беларускага гаспадарчага дзеяча, эканаміста. Працаваў у калгасах Іўеўскага раёна. У 1995-2001 гг. – старшыня Іўеўскага райвыканкама.
7 – 50 гадоў з часу заснавання рачнога порта ў Гродне (1975).
8 – 90 гадоў з дня нараджэння Жамойціна Аляксандра Адольфавіча (нар. у 1935 г., в.Самаравічы Зэльвенскага раёна – ?), перадавіка сельскай гаспадаркі, Героя Сацыялістычнай Працы (1972). Узнагароджаны двума ордэнамі Леніна, ордэнам “Знак Пашаны” і медалямі.
11 – 70 гадоў з дня нараджэння Праўдзіна Віктара Аляксандравіча (нар. у 1955 г., Ліда), беларускага пісьменніка.
12 – 80 гадоў з дня нараджэння Будзевіч Галіны Вацлаваўны (нар. у 1945 г., в.Зарыца Гродзенскага раёна), беларускага вучонага ў галіне фітапаталогіі, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Беларусі (1998).
13 – 150 гадоў з дня нараджэння Жукоўскага Станіслава Юльянавіча (1875, в.Ендрыхаўцы Ваўкавыскага раёна – 1944), беларускага мастака, акадэміка Імператарскай Акадэміі мастацтваў.
13 – 75 гадоў з дня нараджэння Курачкіна Юрыя Андрэевіча (нар. у 1950 г., Свіслач), беларускага фізіка-тэарэтыка, доктара фізіка-матэматычных навук. У 1971 г. скончыў Гродзенскі педагагічны інстытут імя Я. Купалы.
15 – 75 гадоў з дня нараджэння Чумак Людмілы Мікалаеўны (нар. у 1950 г., в.Крамяніца Зэльвенскага раёна), беларускага мовазнаўца, педагога, доктара філалагічных навук. У 1971 г. скончыла Гродзенскі педагагічны інстытут імя Я. Купалы. У 1971-1973 гг. працавала ў Парэцкай СШ Лідскага раёна і СШ № 12 г.Гродна.
16 – 75 гадоў з дня нараджэння Батуры Міхаіла Паўлавіча (нар. у 1950 г., в.Клюкавічы Навагрудскага раёна), беларускага вучонага ў галіне інфармацыйных тэхналогій і вылічальнай тэхнікі, заслужанага работніка адукацыі Беларусі.
16 – 70 гадоў з дня нараджэння Корбут Вольгі Валянцінаўны (нар. у 1955 г., Гродна), беларускай спартсменкі (спартыўная гімнастыка), заслужанага майстра спорту СССР, чэмпіёнкі і сярэбранага прызёра XX і XXI Алімпійскіх гульняў (1972, Мюнхен;1976, Манрэаль), чэмпіёнкі і сярэбранага прызёра чэмпіянату свету (1974), сярэбранага прызёра чэмпіянату Еўропы (1973).
17 – 130 гадоў з дня нараджэння Адлера Шауля Аарона (1895, г.п.Карэлічы – 1966), ізраільскага вучонага ў галіне паразіталогіі і трапічнай медыцыны, прафесара, кавалера ордэна Брытанскай імперыі. З 1928 г. працаваў прафесарам і дырэктарам Інстытута паразіталогіі пры Яўрэйскім універсітэце ў Іерусаліме.
17 – 180 гадоў з дня нараджэння Нікіфароўскага Мікалая Якаўлевіча (1845 – 1910), этнографа, фалькларыста, краязнаўца, педагога, правадзейнага члена Таварыства аматараў прыродазнаўства, антрапалогіі і этнаграфіі Маскоўскага ўніверсітэта і Рускага геаграфічнага таварыства. У 1876-1882 гг. працаваў у Свіслацкай настаўніцкай семінарыі.
19 – 75 гадоў з дня нараджэння Ягорава Уладзіміра Уладзіміравіча (нар. у 1950 г., Гродна), беларускага хіміка-аналітыка, доктара хімічных навук, прафесара, вынаходніка СССР.
20 – 60 гадоў з дня нараджэння Багдановіча Ігара Пятровіча (нар. у 1965 г.), беларускага вучонага ў галіне траўматалогіі, артапедыі і хірургіі, педагога. З 1994 г. працуе ў Гродзенскім дзяржаўным медыцынскім універсітэце.
20 – 90 гадоў з дня нараджэння Радзько Мікалая Васільевіча (1935, в.Глоўсевічы Слонімскага раёна – 1999), беларускага вучонага ў галіне жывёлагадоўлі, доктара сельскагаспадарчых навук, прафесара.
23 – 60 гадоў з дня нараджэння Серафіновіч Кацярыны Адамаўны (нар. у 1965 г., в. Зіневічы Воранаўскага раёна), дэпутата Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь восьмага склікання ад Гродзенскай вобласці. Працавала ў ДУ “Рэдакцыя “Лідская газета”, ДУ “Рэдакцыя “ЛідаМедыяКампанія”.
25 – 110 гадоў з дня нараджэння Кошмана Кірыла Акімавіча (1915 – 1992), удзельніка вызвалення Гродна ў Вялікую Айчынную вайну, Героя Савецкага Саюза (1945).
25 – 120 гадоў з дня нараджэння Хмары Сяргея (сапр. Сіняк; 1905, г.п. Казлоўшчына Дзятлаўскага раёна – 1992), беларускага пісьменніка, журналіста, выдаўца.
27 – 125 гадоў з дня нараджэння Жылкі Уладзіміра Адамавіча (1900 – 1933), беларускага паэта, перакладчыка, крытыка, публіцыста. Скончыў гарадское вучылішча ў г.п. Мір Карэліцкага раёна. У 1920 г. жыў у в. Падлессе Навагрудскага раёна.
28 – 80 гадоў з дня нараджэння Працэнка Вольгі Эліязараўны (нар. у 1945 г.), беларускага гісторыка, педагога. З 1970 г. працавала ў Гродзенскім дзяржаўным універсітэце імя Я. Купалы.