Юбіляры мая

1 – 80 гадоў з дня нараджэння Ядкоўскага Казіміра Міхайлавіча (нар. у 1944 г., в. Вялікія Ёдкавічы Бераставіцкага раёна), беларускага вучонага ў галіне хірургіі, педагога. З 1980 г. працуе ў ГрДМУ.


2 – 90 гадоў з дня нараджэння Кануса Івана Іванавіча (нар. у 1934 г., в. Рыбалава Дзятлаўскага раёна), беларускага вучонага ў галіне рэаніматалогіі, доктара медыцынскіх навук, прафесара, заслужанага дзеяча навукі Рэспублікі Беларусь.


2 – 75 гадоў з дня нараджэння Шапавалава Уладзіміра Мікалаевіча (нар. у 1949 г., Гродна), беларускага архітэктара, балетмайстра. Працаваў у Гроднаграмадзянпраекце, Гроднажылпраекце, Гроднагіпрабудзе, адначасова быў мастацкім кіраўніком народнага калектыву бальнага танца “Сінтэз” у Гродне.


3 – 75 гадоў з дня нараджэння Пакрышкіна Уладзіміра Іванавіча (нар. у 1949 г., Дзятлава), беларускага фізіка, канструктара оптыка-электроннай тэхнікі, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Беларусі (2004 г.), кавалера ордэна Айчыны I ступені.


4 – 225 гадоў з дня нараджэння Бохвіца Фларыяна (1799 г., г. п. Мір Карэліцкага раёна – 1856 г.), асветніка, філосафа, пісьменніка.


4 – 75 гадоў з дня нараджэння Куніцкага Івана Адольфавіча (1949 г., в. Баранава Гродзенскага раёна – 2010 г., Гродна), беларускага архітэктара. У 1972-1977 гг. працаваў у Гроднаграмадзянпраекце, 1977-1989 гг. – кіраўнік групы архітэктараў у гродзенскім філіяле Усесаюзнага інстытута азотнай прамысловасці.


5 – 70 гадоў з дня нараджэння Шунейкі Яўгена Феліксавіча (нар. у 1954 г., Гродна), беларускага мастацтвазнаўца, мастака дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва (габелен, інсталяцыя), педагога. У 1980-1985 гг. працаваў метадыстам па народным мастацтве Гродзенскага абласнога навукова-метадычнага цэнтра народнай творчасці і культасветработы.


6 – 80 гадоў з дня нараджэння Абухоўскага Юрыя Максімавіча (нар. у 1944 г., в. Жытомля Гродзенскага раёна), беларускага географа, геамарфолага, ландшафтазнаўца, доктара геаграфічных навук, лаўрэата прэміі АН БССР (1990 г.).


6 – 70 гадоў з дня нараджэння Акудовіча Юрыя Васільевіча (нар. у 1954 г.), беларускага спартыўнага педагога, майстра спорту СССР па турызме.


8 – 225 гадоў з дня нараджэння Ігельстрома Канстанціна Густававіча (1799-1851 гг.), дзекабрыста, арганізатара і аднаго з кіраўнікоў таварыства “Ваенныя сябры” у Гродзенскай губерні.


9 – 60 гадоў з дня нараджэння Сазановіч Алены Іванаўны (нар. у 1964 г., Гродна), рускай пісьменніцы (празаік, паэтка, драматург).


10 – 90 гадоў з дня нараджэння Лукашэвіча Мікалая Антонавіча (1934 г., в. Пасінічы Слонімскага раёна – 2007 г.), беларускага матэматыка, доктара фізіка-матэматычных навук, прафесара, заслужанага дзеяча навукі Рэспублікі Беларусь.


11 – 80 гадоў з дня нараджэння Шаўчонак Марыі Сіланцьеўны (нар. у 1944 г.), беларускай паэтэсы, журналіста, перакладчыка, лаўрэата прэміі імя А.І. Дубко Гродзенскага аблвыканкама “За творчыя дасягненні ў галіне культуры і мастацтва” ў намінацыі “Пісьменнік года” (2005 г.). Член Гродзенскага абласнога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі (з 1979 г.). З 1965 г. настаўнічала ў Ракавіцкай сярэдняй школы Шчучынскага раёна. У 1966-1978 гг. працавала ў шчучынскай раённай газеце “Савецкая вёска”. З 1978 г. – на гродзенскай студыі тэлебачання, у 2001-2002 гг. – у Гродзенскім абласным аддзяленні Саюза пісьменнікаў Беларусі.


11 – 70 гадоў з дня нараджэння Лойка Марыі Восіпаўны (нар. у 1954 г., Гродна), беларускага мовазнаўца, педагога. З 1980 г. працуе ў ГрДУ імя Я. Купалы.


11 – 40 гадоў з часу стварэння ААТ “Лідскія аўтобусы” “Нёман” (г. Ліда, 1984 г.).


15 – 130 гадоў з дня нараджэння Шчансновіча Мікалая Ігнатавіча (1894-1969 гг.), акцёра, рэжысёра, заслужанага дзеяча культуры Рэспублікі Беларусь. Адзін з кіраўнікоў Лідскага партызанскага тэатра ў 1943-1944 гг.


15 – 100 гадоў з дня нараджэння Ібраева Айткеша Абаевіча (1924-1944 гг.), удзельніка вызвалення Гродзеншчыны ў Вялікую Айчынную вайну, Героя Савецкага Саюза (1945 г.).


15 – 100 гадоў з дня нараджэння Сачыўкіна Івана Трафімавіча (1924-1994 гг.), ветэрана Вялікай Айчыннай вайны, маёра міліцыі, першага начальніка падраздзялення крымінальнага вышука Гродзенскага РАУС, заслужанага работніка МУС Беларусі.


18 – 90 гадоў з дня нараджэння Дубікоўскага Георгія Пятровіча (нар. у 1934 г., Гродна – 2000 г.), беларускага вучонага ў галіне аграхіміі, члена-карэспандэнта НАН Беларусі, доктара сельскагаспадарчых навук, прафесара. З 1982-2000 гг. працаваў у ГрДАУ.


20 – 90 гадоў з дня нараджэння Разенфельда Усера Давідавіча (1934-2004 гг.), беларускага культуролага, педагога, доктара філасофскіх навук, прафесара. З 1965-2004 гг. працаваў у ГрДУ імя Я. Купалы.


20 – 80 гадоў з дня нараджэння Кікеля Паўла Васільевіча (нар. у 1944 г., в. Браносава Карэліцкага раёна), беларускага філосафа, доктара філасофскіх навук, прафесара, выдатніка адукацыі Беларусі.


20 – 75 гадоў з дня нараджэння Жука Анатоля Аляксандравіча (1949 г., в. Ярэмічы Карэліцкага раёна – 2009 г.), беларускага акцёра, пісьменніка, кінасцэнарыста, заслужанага артыста Беларусі, лаўрэата прэміі Ленінскага камсамола Беларусі (1980 г.).


20 – 70 гадоў з дня нараджэння Кавальчука Віктара Іванавіча (нар. у 1954 г., в. Новае Сяло Ваўкавыскага раёна), беларускага вучонага ў галіне дзіцячай хірургіі, доктара медыцынскіх навук, прафесара. З 1989 г. працуе ў ГрДМУ.


21 – 70 гадоў з дня нараджэння Шаўчэнкі Людмілы Уладзіміраўны (нар. у 1954 г., в. Губінка Гродзенскага раёна), беларускай паэткі. Член Гродзенскага абласнога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі. Жыве ў Гродне.


24 – 100 гадоў з дня нараджэння Сцяцко Уладзіміра Уладзіміравіча (1924 г., в. Грабава Зэльвенскага раёна – 1994 г.), беларускага географа, геолага, педагога.


25 – 75 гадоў з дня нараджэння Сіплевіч Раісы Паўлаўны (нар. у 1949 г., в. Пабрэззе Навагрудскага раёна), беларускай мастачкі (жывапіс, графіка), мастацкага педагога.


25 – 75 гадоў з дня нараджэння Баранавай Лідзіі Іванаўны (нар. у 1949 г., в. Мядзведка Карэліцкага раёна), беларускага вучонага ў галіне педагогікі.


28 – 100 гадоў з дня нараджэння Побаля Леаніда Давыдавіча (1924 г., в. Мікалаева Іўеўскага раёна – 2004 г.), беларускага гісторыка, археолага, доктара гістарычных навук, прафесара, кавалера ордэна “Знак Пашаны”.