Юбіляры лістапада

4 – 280 гадоў з дня нараджэння Бернулі Іагана (1744 – 1807), нямецкага астранома і падарожніка. У 1778 г. наведаў гродзенскія мануфактуры і пакінуў іх падрабязнае апісанне, выдадзенае ў Лейпцыгу ў 1780 г.


5 – 75 гадоў з дня нараджэння Стомы Вячаслава Іосіфавіча (нар. у 1949 г., в. Несутычы Навагрудскага раёна), беларускага празаіка, паэта, публіцыста, прыродазнаўца.


7 – 210 гадоў з дня нараджэння Мікуцкага Станіслава Паўлавіча (1814, Гродзенская губерня – 1890), мовазнаўца-славіста, фалькларыста, педагога, доктара філалагічных навук.


8 – 160 гадоў з дня нараджэння Ціхамірава Клаўдзія Іванавіча (1864 – 1929), беларускага педагога, гісторыка, краязнаўца. Працаваў дырэктарам Свіслацкай настаўніцкай семінарыі.


10 – 140 гадоў з дня нараджэння Налкоўскай Зоф’і (1884 – 1954), грамадскага дзеяча, пісьменніцы. У 1922-1927 гг. жыла ў Гродне.


10 – 80 гадоў з дня нараджэння Адамовіча Івана Мікалаевіча (нар. у 1944 г., в. Верцялішкі Гродзенскага раёна), беларускага музычнага педагога, фалькларыста.


10 – 50 гадоў з часу пуску першага тралейбуса ў Гродне (1974).


11 – 90 гадоў з дня нараджэння Гроса Віктара Іванавіча (1934, в. Дзяляцічы Навагрудскага раёна – 1980), беларускага скульптара (станковая і манументальная скульптура).


12 – 230 гадоў з дня нараджэння Рукевіча Міхаіла Іванавіча (1794 – 1841), удзельніка рэвалюцыйнага руху пачатку XIX ст., дзекабрыста, філамата, сябра Адама Міцкевіча. У 1820-1823 гг. арандаваў гаспадарку ў в. Мількаўшчына Ваўкавыскага павета.


13 – 80 гадоў з дня нараджэння Дукшты Мікалая Барысавіча (1944, в. Першае Мая Гродзенскага раёна – 2002), перадавіка прамысловай вытворчасці, Героя Сацыялістычнай Працы (1986). У 1967-2002 гг. працаваў на ААТ “Гродна Азот”.


15 – 100 гадоў з дня нараджэння Макшанава Івана Якаўлевіча (1924 – 2005), беларускага вучонага ў галіне хірургіі, педагога, доктара медыцынскіх навук, прафесара, выдатніка аховы здароўя Таджыкістана і Беларусі. Працаваў у ГрДМУ.


19 – 240 гадоў з дня нараджэння Баброўскага Міхаіла Кірылавіча (1784 ці 1785 – 1848), славіста, арыенталіста, філосафа, святара, першага беларускага скарыназнаўца, члена Археалагічнай акадэміі ў Рыме. У 1824 – 1826 гг. знаходзіўся ў ссылцы ў базыльянскім манастыры ў в. Жыровічы Слонімскага раёна.


20 – 130 гадоў з дня нараджэння Андрэева Яўгена Міхайлавіча (1894, в. Чарлёна Мастоўскага раёна – 1959), ваеннага дзеяча, удзельніка грамадзянскай і Вялікай Айчыннай войнаў, генерал-маёра.


21 – 75 гадоў з дня нараджэння Штэна Аляксандра Адамавіча (нар. у 1949 г., Гродна), беларускага архітэктара, члена-карэспандэнта Беларускай Акадэміі архітэктуры. З 1968 –2002 гг. працаваў у Гроднаграмадзянпраекце. У 1994-2004 гг. – старшыня Гродзенскага абласнога аддзялення Беларускага Саюза архітэктараў.


22 – 75 гадоў з дня нараджэння Малашкі Віктара Віктаравіча (нар. у 1949 г.), беларускага вучонага ў галіне ветэрынарыі, доктара ветэрынарных навук, прафесара, выдатніка адукацыі Беларусі. З 2000 г. працуе ў ГрДАУ.


 22 – 70 гадоў з дня нараджэння Марозавай Святланы Валянцінаўны (нар. у 1954 г.), беларускага вучонага-гісторыка, доктара гістарычных навук, прафесара. З 1979 г. працуе ў ГрДУ імя Я. Купалы.


23270 гадоў з дня нараджэння Панятоўскага Станіслава (1754 – 1833), ваеннага і дзяржаўнага дзеяча. У 1776 г. сустракаўся ў Гродне з А. Тызенгаўзам. З 1789 г. узначальваў скарбавую камісію ў Гродне.


23 – 200 гадоў з дня нараджэння Русецкага Баляслава Канутавіча (1824 – 1913), мастака (жывапіс, графіка), аўтара карціны “Святы Казімір” для Гродзенскага Фарнага касцёла. У 1860-х гг. жыў у Гродне.


23 – 75 гадоў з дня нараджэння Струка Васіля Аляксандравіча (нар. у 1949 г.), беларускага вучонага ў галіне матэрыялазнаўства, доктара тэхнічных навук, прафесара. З 1990 г. працуе ў ГрДУ імя Я. Купалы.


25 – 310 гадоў з дня нараджэння Жаброўскага Тамаша (1714, каля Навагрудка – 1758), беларускага асветніка, архітэктара, астранома, матэматыка. Вучыўся ў Навагрудскім езуіцкім калегіуме.


25 – 75 гадоў з дня нараджэння Юферавай Ядвігі Браніславаўны (нар. у 1949 г., Іўе), заслужанага работніка культуры Расійскай Федэрацыі, акадэміка Акадэміі расійскай прэсы.


29 – 75 гадоў з дня нараджэння Троцкай Таісы Паўлаўны (нар. у 1949 г., в. Бобрына Смаргонскага раёна), беларускага вучонага ў галіне механізацыі сельскагаспадарчай вытворчасці, доктара тэхнічных навук, прафесара. У 1978-1991 гг. і з 2007 г. працавала ў ГрДАУ. З 2012 г. працуе ў ГрДУ імя Я. Купалы.


30 – 60 гадоў з дня нараджэння Мазур Тамары Міхайлаўны (нар. у 1964 г., в. Лозы Ваўкавыскага раёна), беларускай паэткі, журналіста, Члена Гродзенскага абласнога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі.