Юбіляры ліпеня
1 – 80 гадоў з дня нараджэння Ківача Леаніда Мікалаевіча (1945 г., Навагрудак – 2021), беларускага фізіка, доктара фізіка-матэматычных навук, прафесара. З 1970 г. працаваў у Гродзенскім дзяржаўным універсітэце імя Я. Купалы, у 1994-1997 гг. – на пасадзе рэктара.
2 – 90 гадоў з дня нараджэння Давыдзіка Міхаіла Фёдаравіча (1935 г., в.Падароск Ваўкавыскага раёна – 2010), беларускага журналіста. Быў штатным карэспандэнтам поразаўскай, мастоўскай, бераставіцкай, ваўкавыскай раённых газет. У 1963-1970 гг. – начальнік агенцтва “Саюздрук” у Ваўкавыску.
3 – 75 гадоў з дня нараджэння Багаслаўчыка Пятра Міхайлавіча (нар. у 1950 г., в.Юравічы Дзятлаўскага раёна), беларускага вучонага ў галіне гідратэхнічнага будаўніцтва, прафесара, выдатніка адукацыі Беларусі.
8 – 75 гадоў з дня нараджэння Кузьміча Уладзіміра Пятровіча (нар. у 1950 г.), беларускага вучонага ў галіне хірургіі, педагога. З 1980 г. працаваў у Гродзенскім дзяржаўным медыцынскім універсітэце, у 1999-2012 гг. – на пасадзе прарэктара.
8 – 90 гадоў з дня нараджэння Звалінскай Станіславы Вацлаваўны (1935, в.Ласосна Гродзенскага раёна – 2017), хормайстра, заслужанага работніка культуры БССР (1997).
9 – 75 гадоў з дня нараджэння Макшанавай Алены Іванаўны (нар. у 1950 г.), беларускага вучонага ў галіне агульнай гігіены, экалогіі і валеалогіі, доктара медыцынскіх навук. З 1976 г. працавала ў Гродзенскім дзяржаўным медыцынскім універсітэце.
10 – 125 гадоў з дня нараджэння Сергіевіча Пётры (Пётр Аляксандравіч; 1900 – 1984), мастака (жывапіс, графіка, манументальнае мастацтва), заслужанага дзеяча мастацтваў Літвы. Выканаў роспісы ў касцёлах Смаргоні, Солаў, Жодзішак, бернардынскім касцёле ў Гродне.
10 – 110 гадоў з дня нараджэння Яроцкага Анатоля Іванавіча (1915 – 2007), расійскага і беларускага вучонага ў галіне фізіялогіі, ганаровага акадэміка Акадэміі касманаўтыкі імя К.Э. Цыялкоўскага, доктара медыцынскіх навук, прафесара. З 1981 г. працаваў Гродзенскім дзяржаўным універсітэце імя Я. Купалы.
11 – 100 гадоў з дня нараджэння Богуша Андрэя Аляксандравіча (1925, г.п.Карэлічы – 2009), беларускага вучонага ў галіне тэарэтычнай фізікі, члена-карэспандэнта НАН Беларусі, доктара фізіка-матэматычных навук, прафесара, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Беларусі (1988).
11 – 60 гадоў з дня нараджэння Лялюка Юрыя Васільевіча (нар. у 1965 г.), начальніка ДУ “Гродзенская гарадская ветэрынарная станцыя”.
12 – 80 гадоў з дня нараджэння Чарнышовай Дар’і Яўгенаўны (нар. у 1945 г., в.Мыто Лідскага раёна), беларускай спартсменкі і трэнера (лёгкая атлетыка), майстра спорту СССР міжнароднага класа, бронзавага прызёра Кубка Еўропы (1976), прызёра чэмпіянату СССР (1976), рэкардсменкі Беларусі, заслужанага трэнера Беларусі.
13 – 70 гадоў з дня нараджэння Глаза Аляксандра Уладзіміравіча (1955 г., Шчучын – 2021), беларускага вучонага ў галіне ветэрынарыі, члена-карэспандэнта Міжнароднай акадэміі экалогіі, доктара ветэрынарных навук, прафесара. З 1982 г. працаваў у Гродзенскім дзяржаўным аграрным універсітэце.
15 – 75 гадоў з дня нараджэння Прэабражэнскага Уладзіміра Барысавіча (нар. у 1950 г., Гродна), беларускага архітэктара, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Беларусі (1988). Працаваў у “Гроднажылбудзе”, “Гроднаграмадзянпраекце”, начальнікам упраўлення архітэктуры і горадабудаўніцтва Гродзенскага гарвыканкама.
17 – 130 гадоў з дня нараджэння Шамашкіна Мадэста Абрамавіча (1895, Слонім – 1972), генерал-маёра медыцынскай службы Савецкай Арміі, удзельніка Першай сусветнай, грамадзянскай і Вялікай Айчыннай войнаў. Узнагароджаны ордэнам Леніна, трыма ордэнамі Чырвонага Сцяга, ордэнам Айчыннай вайны I ступені, ордэнам Айчыннай вайны II ступені.
17 – 70 гадоў з дня нараджэння Бандарэнкі Андрэя Васільевіча (нар. у 1955 г.), беларускага кампазітара, педагога, праваслаўнага святара, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Беларусі (1994), прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь “За духоўнае адраджэнне” (2003). Жыве і працуе ў Гродне.
19 – 40 гадоў з дня нараджэння Капко Дзмітрыя Міхайлавіча (нар. у 1985 г.), генеральнага дырэктара ААТ “Агракамбінат “Скідзельскі”.
20 – 110 гадоў з дня нараджэння Ярмоленкі Георгія Уладзіміравіча (1915 – 1996), рускага і беларускага мовазнаўца, доктара філалагічных навук, прафесара. З 1981 г. працаваў у Гродзенскім дзяржаўным універсітэце імя Я. Купалы.
21 – 90 гадоў з дня нараджэння Біркаса Аляксандра Адамавіча (1935 г., в.Дарошавічы Гродзенскага раёна – ?), беларускага вучонага ў галіне сацыяльнай гігіены, прафесара. З 1965 г. працаваў у Гродзенскім дзяржаўным медыцынскім універсітэце.
21 – 80 гадоў з дня нараджэння Кічко Станіслава Баляслававіча (1945 г., в.Свірыды Шчучынскага раёна – 2015), беларускага мастака (графіка, жывапіс).
22 – 50 гадоў з дня нараджэння Махалёвай Ірыны Аляксандраўны (нар. у 1975 г.), дырэктара УА “Гродзенскі дзяржаўны каледж мастацтваў”.
23 – 80 гадоў з дня нараджэння Філіповіч Тамары Уладзіміраўны (нар. у 1945 г.), публіцыста, краязнаўца, беларускага гаспадарчага і грамадскага дзеяча, члена Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 2-га і 3-га скліканняў. Працавала дырэктарам ААТ “Ашмянскі мясакамбінат”.
25 – 80 гадоў з дня нараджэння Маліноўскага Міхася (Міхаіл Міхайлавіч; нар. у 1945 г., в.Угрынь Зэльвенскага раёна), беларускага краязнаўца, журналіста, публіцыста, перакладчыка, выдатніка друку Беларусі.
26 – 80 гадоў з часу заснавання УАЗ “Гродзенскі абласны клінічны перынатальны цэнтр” (1945).
29 – 75 гадоў з дня нараджэння Бліновай Тамары Барысаўны (нар. у 1950 г.), беларускага гісторыка, педагога. З 1972 г. працавала ў Гродзенскім дзяржаўным універсітэце імя Я. Купалы.
30 – 100 гадоў з дня нараджэння Федчанкі Ларысы Мікалаеўны (1925 – 1996), беларускай актрысы, заслужанай артысткі Беларусі. У 1949-1953 гг. працавала ў Гродзенскім абласным драматычным тэатры.
31 – 70 гадоў з дня нараджэння Вільчука Канстанціна Усцінавіча (нар. у 1955 г.), беларускага вучонага ў галіне педыятрыі, кавалера ордэна “Знак Пашаны” (2009), дырэктара РНПЦ “Маці і дзіця” (2004-2019). У 1979-1982 гг. працаваў у Сапоцкінскай гарпасялковай бальніцы. У 1982-2003 гг. – у Гродзенскім дзяржаўным медыцынскім універсітэце.