Юбіляры ліпеня
1 – 120 гадоў з дня нараджэння Глябовіча Генрыха (1904, Гродна – 1941), рэлігійнага і культурнага дзеяча, педагога, доктара філасофіі, доктара тэалогіі.
1 – 100 гадоў з дня нараджэння Амельяновіча Уладзіміра Аляксандравіча (1924, в. Падкасоўе Навагрудскага раёна – 1996), удзельніка Вялікай Айчыннай вайны, вайны з Японіяй 1945 г., поўнага кавалера ордэна Славы, заслужанага работніка сельскай гаспадаркі БССР.
1 – 160 гадоў з дня нараджэння Карчынскага Івана (Іаана) (1864 – 1935), праваслаўнага царкоўнага дзеяча, гісторыка, аднаго з заснавальнікаў і старшыні Гродзенскага царкоўна-археалагічнага камітэта, кавалера ордэнаў Святой Ганны I і II ступеняў, Святога Уладзіміра III і IV ступеняў, ордэнаў Гедыміна IV ступені і Вітаўта III ступені.
7 – 80 гадоў з часу стварэння ААТ “БелКрэда”, швейнага прадпрыемства ў складзе канцэрна “Беллегпрам” (Навагрудак; 1944).
7 – 80 гадоў з дня нараджэння Жарскага Івана Міхайлавіча (нар. у 1944 г., в. Вярбіцы Навагрудскага раёна), беларускага вучонага ў галіне неарганічнай хіміі, заслужанага работніка народнай адукацыі Беларусі, кавалера ордэна Пашаны.
9 – 80 гадоў з дня нараджэння Залеўскай Ніны Канстанцінаўны (нар. у 1944 г.), беларускага балетмайстра, харэографа, педагога, заслужанага дзеяча культуры Беларусі, лаўрэата спецыяльнай прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь “За ўклад у выхаванне творчай моладзі”. У 1976 г. стварыла народны ансамбль танца “Праліца”. У 2001-2008 гг. – мастацкі кіраўнік народнага ансамбля танца “Гарадзенскія карункі”, які з’яўляецца заслужаным аматарскім калектывам Рэспублікі Беларусь.
10 – 70 гадоў з дня нараджэння Саматыя Ірыны Мікалаеўны (нар. у 1954 г., в. Тушэвічы Слонімскага раёна), беларускага педагога-метадыста, мовазнаўца, кандыдыта педагагічных навук.
11 – 75 гадоў з дня нараджэння Ламана Пятра Аляксандравіча (нар. у 1949 г., в. Маласельцы Карэліцкага раёна), беларускага акцёра, празаіка, паэта. Узнагароджаны медалём Францыска Скарыны.
12 – 130 гадоў з дня нараджэння Уса Антона Антонавіча (1894, в. Мішуковічы Іўеўскага раёна – 1980), беларускага і рускага грамадска-культурнага дзеяча, мастацтвазнаўца, педагога, прафесара.
14 – 225 гадоў з дня нараджэння Патоцкага Леана (1799 – 1864), пісьменніка, мемуарыста, падарожніка. Вучыўся ў Свіслацкай гімназіі. У 1820 г. жыў у маёнтку графа Тышкевіча каля Свіслачы. Яго “Мемуары пана Камертона” змяшчаюць апісанні магнацкіх рэзідэнцый у Свіслачы, Дзярэчыне, Зэльве.
14 – 75 гадоў з дня нараджэння Шубінай Таццяны Сямёнаўны (нар. у 1949 г.), беларускага мастака дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва (кераміка), педагога, аднаго са стваральнікаў самадзейнага аб’яднання народнай творчасці “Гарадзенскі каларыт”, лаўрэата прэміі імя А. І. Дубко Гродзенскага аблвыканкама “За творчыя дасягненні ў галіне культуры і мастацтва” ў намінацыі “Народны майстар года” (2004).
16 – 80 гадоў з пачатку вызвалення Гродна ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў у Вялікую Айчынную вайну (1944).
17 – 75 гадоў з дня нараджэння Івуця Рамана Баляслававіча (нар. у 1949 г., в. Сцігане Іўеўскага раёна), беларускага эканаміста, доктара эканамічных навук, прафесара, заслужанага работніка адукацыі Беларусі.
19 – 70 гадоў з дня нараджэння Шушко Анатоля Іванавіча (1954 – 2018), беларускага паэта. Настаўнічаў на Свіслаччыне.
22 – 140 гадоў з дня нараджэння Макавельскага Аляксандра Восіпавіча (1884, Гродна – 1969), рускага і азербайджанскага філосафа, педагога, члена-карэспандэнта АН СССР і АН Азербайджана, доктара філасофскіх навук, прафесара, заслужанага дзеяча навукі Азербайджана.
22 – 75 гадоў з дня нараджэння Рашэтнікава Сяргея Васільевіча (нар. у 1949 г., Гродна), беларускага палітолага, педагога, доктара палітычных навук, прафесара, выдатніка адукацыі Рэспублікі Беларусь.
23 – 125 гадоў з дня нараджэння Лукомскага Паўла Яўгенавіча (1899, Гродзеншчына – 1974), расійскага кардыёлага, акадэміка АМН СССР, доктара медыцынскіх навук, прафесара, Героя Сацыялістычнай Працы (1969), лаўрэата Дзяржаўнай прэміі СССР (1969). Узнагароджаны двума ордэнамі Леніна, ордэнам Працоўнага Чырвонага Сцяга.
25 – 70 гадоў з дня нараджэння Барсукова Уладзіміра Георгіевіча (нар. у 1954 г.), беларускага вучонага ў галіне прыкладной механікі, доктара тэхнічных навук, прафесара. З 2000 г. працуе ў ГрДУ імя Я. Купалы.
26 – 80 гадоў з дня нараджэння Шаркоўскага Яўгена Канстанцінавіча (нар. у 1944 г., Масты), беларускага вучонага ў галіне біялогіі і эканомікі, педагога.
26 – 70 гадоў з дня нараджэння Пачынчука Пятра Іванавіча (1954 – 1991), беларускага спартсмена (лёгкая атлетыка), спартыўнага педагога, майстра спорту СССР міжнароднага класа, сярэбранага прызёра XXII Алімпійскіх гульняў (1980, Масква), сярэбранага прызёра чэмпіянату Еўропы (1978), рэкардсмена свету і Еўропы. У 1989-1991 гг. працаваў у ГрДУ імя Я. Купалы.
27 – 240 гадоў з дня нараджэння Давыдава Дзяніса Васільевіча (1784 – 1838 ці 1839), рускага ваеннага паэта, пісьменніка, удзельніка Айчыннай вайны 1812 г., генерал-лейтэнанта. У снежні 1812 г. са сваім атрадам заняў Гродна, які вызваліў ад напалеонаўскіх войск.
28 – 25 гадоў з часу стварэння Нацыянальнага парка “Нарачанскі”, дзяржаўнай прыродаахоўнай установы (Мядзельскі, Вілейскі, Пастаўскі, Смаргонскі раёны; 1999).