Юбіляры ліпеня
140 гадоў з дня нараджэння Тайца Майсея (1882, в. Вартачы Астравецкага раёна – 1935), яўрэйскага паэта і празаіка.
1 – 120 гадоў з дня нараджэння Пазнякова Івана Барысавіча (1902 – 1997), беларускага партыйнага і савецкага дзеяча. З 1940 г. працаваў першым сакратаром Гродзенскага гаркама КП(б)Б.
2 – 225 гадоў з дня нараджэння Зубко Антонія (1797 – 1884, в. Жыровічы Слонімскага раёна), беларускага рэлігійнага дзеяча, праваслаўнага архіепіскапа Мінскага і Бабруйскага. У 1827-1834 гг. – рэктар Жыровіцкай духоўнай семінарыі.
2 – 75 гадоў з дня нараджэння Сурмач Ганны Іванаўны (нар. у 1947 г., в. Пацэвічы Мастоўскага раёна), беларускага грамадска-культурнага дзеяча, гісторыка, архівіста.
8 – 75 гадоў з часу заснавання УА “Навагрудскі дзяржаўны гандлёва-эканамічны каледж (1947).
9 – 100 гадоў з дня нараджэння Гарэева Мусы Гайсінавіча (1922 – 1987), ваенага дзеяча, двойчы Героя Савецкага Саюза (люты, красавік 1945 г.), удзельніка Вялікай Айчыннай вайны, удзельніка вызвалення Гродна.
9 – 70 гадоў з дня нараджэння Капыловай Таццяны Іванаўны (нар. у 1952 г.), беларускага матэматыка, дацэнта ГрДУ імя Я. Купалы.
10 – 75 гадоў з часу ўводу ў эксплуатацыю ААТ Гродзенскай абутковай фабрыкі “Нёман” (1947).
11 – 70 гадоў з дня нараджэння Войны Уладзіміра Васільевіча (нар. у 1952 г., в. Нягневічы Навагрудскага раёна), беларускага фізіка, дацэнта ГрДУ імя Я. Купалы.
19 – 110 гадоў з дня нараджэння Анішчыка Аляксея Сцяпанавіча (нар. у 1912 г., в. Мондзіна Навагрудскага раёна – 2007), беларускага краязнаўца, педагога, паэта, празаіка, перакладчыка.
20 – 75 гадоў з дня нараджэння Зорына Георгія Аляксеевіча (1947 – 2019), беларускага вучонага ў галіне юрыспрудэнцыі, доктара юрыдычных навук, прафесара. З 1980 г. працаваў у ГрДУ імя Я. Купалы.
21 – 125 гадоў з дня нараджэння Сакалоўскага Васіля Данілавіча (1897, Гродзенская губерня – 1968), ваеннага і дзяржаўнага дзеяча, Маршала Савецкага Саюза, удзельніка грамадзянскай і Вялікай Айчыннай войнаў, Героя Савецкага Саюза (1945).
22 – 60 гадоў з дня нараджэння Дэбіша Анатоля Іосіфавіча (нар. у 1962 г., в. Шамятоўка Свіслацкага раёна), беларускага паэта.
23 – 225 гадоў з часу стварэння Гродзенскага павета Літоўскай губерні (1797).
23 – 70 гадоў з дня нараджэння Гарон Антаніны Міхайлаўны (нар. у 1952 г., в. Цырын Карэліцкага раёна), беларускага музеязнаўца, галоўнага захавальніка фондаў Дзяржаўнага літаратурнага мемарыяльнага музея Я. Коласа.
24 – 110 гадоў з дня нараджэння Булата Барыса Адамавіча (1912 – 1984), аднаго з арганізатараў і кіраўнікоў партызанскага руху ў гады Вялікай Айчыннай вайны, камандзіра партызанскай брыгады “Уперад” на тэрыторыі Ліпічанскай пушчы, Героя Савецкага Саюза (1944). Яго імем названы вуліцы ў Лідзе і Дзятлаве.
26 – 70 гадоў з дня нараджэння Ягоравай Таццяны Юр’еўны (нар. у 1952 г.), беларускага акушэра-гінеколага, кандыдата медыцынскіх навук, дацэнта, загадчыка кафедры акушэрства і гінекалогіі ГрДМУ.
27 – 60 гадоў з дня нараджэння Ляшчынскага Антона Антонавіча (нар. у 1962 г.), беларускага мастака, дацэнта кафедры выяўленчага мастацтва ГрДУ імя Я. Купалы.
28 – 210 гадоў з дня нараджэння Крашэўскага Юзафа Ігнацы (1812 – 1887), польскага пісьменніка, гісторыка, публіцыста, бібліяфіла, грамадскага дзеяча, акадэміка Акадэміі ведаў у Кракаве. У 1827-1829 гг. вучыўся ў Свіслацкай гімназіі.
28 – 75 гадоў з дня нараджэння Баркова Уладзіслава Аляксеевіча (нар. у 1947 г.), беларускага педагога, члена-карэспандэнта Беларускай акадэміі адукацыі, доктара педагагічных навук, прафесара. Працуе ў ГрДУ імя Я. Купалы.
28 – 75 гадоў з дня нараджэння Батуры Барыса Васільевіча (нар. у 1947 г., Ваўкавыск), беларускага дзяржаўнага дзеяча, генерал-маёра, заслужанага работніка сферы абслугоўвання Беларусі, кавалера ордэнаў Айчыны I і II ступеняў, ордэна “Знак Пашаны”. У 1990 г. працаваў намеснікам старшыні Гродзенскага аблвыканкама.
31 – 220 гадоў з дня нараджэння Дамейкі Ігната Іпалітавіча (1802, в. Мядзведка Карэліцкага раёна – 1889), удзельніка вызваленчага руху на Беларусі 1830-1831 гг., вучонага-геолага, даследчыка Чылі. Нацыянальны герой Чылі, Ганаровы член Польскай і іншых еўрапейскіх АН. Скончыў школу піяраў у Шчучыне.