Юбіляры лютага

175 гадоў з дня нараджэння Нічыпаровіч Галіны Міхайлаўны (нар. у 1950 г., в.Грабава Іўеўскага раёна), беларускай паэтэсы.


2 – 100 гадоў з дня нараджэння Афанасьева Віктара Міхайлавіча (1925 – 1982), удзельніка вызвалення Гродзеншчыны ў Вялікую Айчынную вайну, Героя Савецкага Саюза (1945).


780 гадоў з дня нараджэння Марцынюка Аляксандра Іванавіча (1945, Гродна – 2011), беларускага акцёра тэатра і кіно, заслужанага артыста Беларусі. У 1976-2007 гг. працаваў у Гродзенскім абласным драматычным тэатры.


7100 гадоў з дня нараджэння Сторажавай Людмілы Іванаўны (1925 – 2012), беларускай і расійскай актрысы, заслужанай артысткі Беларусі. У 1962-1968 гг. працавала ў Гродзенскім абласным драматычным тэатры.


875 гадоў з дня нараджэння Бачарова Віктара Мітрафанавіча      (1950 – 2004), беларускага педагога, паэта, празаіка, самадзейнага кампазітара. З 1959 г. жыў у Гродне. З 1975 г. працаваў ва ўстановах адукацыі Ліды.


12 – 70 гадоў з дня нараджэння Чарнышовай Людмілы Аляксандраўны (нар. у 1955 г., Гродна), беларускага дызайнера.


12 – 75 гадоў з дня нараджэння Грыгор’ева Георгія Аляксеевіча     (1950, Гродна – 2002), беларускага гісторыка.


13 – 320 гадоў з дня нараджэння Радзівіл Францішкі Уршулі (1705 – 1753, Навагрудак), асветніцы, пісьменніцы (паэтка, перакладчыца), тэатральнага дзеяча.


14 – 80 гадоў з дня нараджэння Глушчанкі Людмілы Фёдараўны (нар. у 1945 г.), беларускага і расійскага вучонага ў галіне масаперадачы, акадэміка Расійскай Акадэміі Прыродазнаўства, доктара тэхнічных навук, прафесара. У 1980-1992 гг. працавала ў Гродзенскім дзяржаўным сельскагаспадарчым інстытуце.


14 – 75 гадоў з дня нараджэння Паўлоўскага Аляксандра Аляксеевіча (нар. у 1950 г.), беларускага дзяржаўнага і ваеннага дзеяча, генерал-лейтэнанта, дыпламата, доктара ваенных навук. У 1992 г. арганізаваў рэфармаванне 6-й гвардзейскай Кіеўска-Берлінскай танкавай дывізіі ў Гродне, што паслужыла пачаткам рэфармавання Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь.


15 – 125 гадоў з дня нараджэння Вільчыцкага Алеся (Аляксандр Сцяпанавіч; 1900, г.п.Мір Карэліцкага раёна – 1938), беларускага дзеяча культуры, педагога, рэдактара газеты “Беларуская справа” (Вільня, 1926).


15 – 75 гадоў з дня нараджэння Вялічкі Магдалены Рыгораўны (нар. у 1950 г., в.Зарэчная Даліна Шчучынскага раёна), беларускага вучонага ў галіне біяхіміі і фізіялогіі, доктара медыцынскіх навук, прафесара Гродзенскага дзяржаўнага аграрнага ўніверсітэта.


16 – 80 гадоў з часу стварэння Гродзенскага дзяржаўнага вытворчага лесагаспадарчага аб’яднання Міністэрства лясной гаспадаркі Рэспублікі Беларусь (1945).


17 – 75 гадоў з дня нараджэння Міхалковіча Мікалая Уладзіміравіча (нар. у 1950 г., в.Залясяны Гродзенскага раёна), беларускага вучонага ў галіне педагогікі, выдатніка адукацыі Беларусі. З 1991 г. працуе ў Гродзенскім дзяржаўным універсітэце імя Я. Купалы.


18 – 75 гадоў з дня нараджэння Дрозд Наталлі Іванаўны (нар. у 1950 г., Слонім), беларускага дзяржаўнага дзеяча, дыпламата, педагога, прафесара.


18 – 75 гадоў з дня нараджэння Пятроўскай Зоі Данілаўны (нар. у     1950 г.), беларускага дзеяча культуры, кіраўніка ўзорнага тэатра эстрадна-спартыўнага танца “Каскад” у Слоніме, лаўрэата прэміі імя А.І. Дубко Гродзенскага аблвыканкама  “За творчыя дасягненні ў галіне літаратуры і мастацтва” ў намінацыі “Мастацкі кіраўнік узорнага (заслужанага) аматарскага калектыву года ” (2013).


18 – 70 гадоў з дня нараджэння Курловіча Віктара Георгіевіча (нар. у     1955 г., в.Драгічаны Ваўкавыскага раёна), паэта. Член Саюза пісьменнікаў Беларусі.


19 – 70 гадоў з дня нараджэння Загідулінай Марыны Аляксееўны (нар. у 1955 г., Навагрудак), беларускага мастацтвазнаўца.


20 – 80 гадоў з дня нараджэння Вувунікяна Юрыя Мікіртычавіча (нар. у 1945 г.), матэматыка, педагога, доктара фізіка-матэматычных навук, прафесара. З 1979 г. працуе ў Гродзенскім дзяржаўным універсітэце імя Я. Купалы.


22 – 120 гадоў з дня нараджэння Аляхновіча Мсціслава Антонавіча (1905, Гродна – 1982), вучонага-лінгвіста, педагога, доктара гуманітарных і педагагічных навук, прафесара.


22 – 90 гадоў з дня нараджэння Лагонды Расціслава Анатольевіча (1935, в.Ляткі Мастоўскага раёна – 2002), беларускага музыканта (трамбон), музычнага педагога, прафесара.


22 – 70 гадоў з дня нараджэння Ярмусіка Эдмунда Станіслававіча (нар. у 1955 г., в.Навасёлкі Гродзенскага раёна), беларускага гісторыка, педагога, доктара гістарычных навук, прафесара. З 1987 г. працуе ў Гродзенскім дзяржаўным універсітэце імя Я. Купалы.


23 – 75  гадоў  з  дня нараджэння  Коханава Анатолія Паўлавіча (1950 –2017), заслужанага работніка сельскай гаспадаркі Рэспублікі Беларусь. 1979 –2012 гг. – старшыня СВК “Малабераставіцкі элітгас”. Узнагароджаны орэнам Працоўнага Чырвонага Сцяга, ордэнам Пашаны, медалём “Каложскі крыж ІІІ ступені” (2016).


24 – 80 гадоў з часу стварэння дзяржаўнай установы аховы здароўя “Гродзенская гарадская станцыя хуткай медыцынскай дапамогі” (1945).


25 – 75 гадоў з дня нараджэння Ганчарова Аляксандра Аляксандравіча (нар. у 1950 г.), члена-карэспандэнта Беларускай інжынернай акадэміі, выдатніка адукацыі Беларусі. У 1988-2013 гг. – дырэктар УА “Гродзенскі дзяржаўны палітэхнічны каледж”.


26 – 50 гадоў з дня нараджэння Занеўскага Генадзя Іосіфавіча (нар. у 1975 г.), дырэктара камунальнага дарожнага рамонтна-будаўнічага ўнітарнага прадпрыемства “Рамбудаўтадар”.


28 – 40 гадоў з дня нараджэння Баравік Марыі Уладзіміраўны (нар. у 1985 г.), галоўнага ўрача установы аховы здароўя “Цэнтральная гарадская стаматалагічная паліклініка г.Гродна”.


28 – 80 гадоў з дня нараджэння Белавусавай Алены Васільеўны (нар. у 1945 г.), беларускага філосафа, педагога. З 1973 г. працавала ў Гродзенскім дзяржаўным універсітэце імя Я. Купалы.