Юбіляры лютага
2 – 530 гадоў з дня нараджэння Боны Сфорцы (1494 – 1557 гг.), уладальніцы Гарадзенскім староствам.
2 – 160 гадоў з дня нараджэння Радзевіч Марыі (1864 г., в. Пянюга Зэльвенскага раёна – 1944 г.), пісьменніцы, перакладчыцы.
2 – 80 гадоў з дня нараджэння Вяеўніка Льва Мікалаевіча (нар. у 1944 г., в. Капашчава Навагрудскага раёнаы), беларускага спевака (бас), заслужанага артыста Беларусі (1991 г.).
3 – 125 гадоў з дня нараджэння Скрабука Іосіфа Васільевіча (1899 г., в. Навасёлкі Слонімскага раёна – 1948 г.), беларускага савецкага ваеннага дзеяча, генерал-маёра авіяцыі, удзельніка грамадзянскай і Вялікай Айчыннай войнаў. Узнагароджаны ордэнам Леніна, ордэнам Айчыннай вайны I ступені, ордэнам Чырвонай Зоркі, ордэнам Чырвонага Сцяга.
4 – 90 гадоў з дня нараджэння Ліса Арсеня Сяргеевіча (1934 г., в. Вётхава Смаргонскага раёна – 2018 г.), беларускага фалькларыста, літаратуразнаўца, краязнаўца, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Беларусі (1986 г.).
5 – 120 гадоў з дня нараджэння Кардовіча Віктара (1904-1982 гг.), педагога, гісторыка, грамадскага дзеяча. Настаўнічаў у Лідзе, в. Ражанка Шчучынскага раёна, з 1925 г. – дзеяч Саюза вясковай моладзі ў Навагрудку.
7 – 80 гадоў з дня нараджэння Садоўскага Антона Паўлавіча (нар. у 1944 г.), беларускага матэматыка, доктара фізіка-матэматычных навук, прафесара. У 1982-1999 гг. працаваў у ГрДУ імя Я. Купалы.
7 – 75 гадоў з дня нараджэння Турлая Івана Васільевіча (нар. у 1949 г., в. Рудаўка Слонімскага раёна), беларускага вучонага ў галіне тэхналогій лесапрамысловай вытворчасці, педагога.
8 – 110 гадоў з дня нараджэння Таўлая Валянціна Паўлавіча (1914-1947 гг.), беларускага паэта, літаратуразнаўца. Дзяцінства правёў на Лідчыне, Зэльвеншчыне, Слонімшчыне. У 1939-1941 гг. працаваў у лідскай раённай газеце “Уперад”, з 1944 г. – у навагрудскай раённай газеце “Звязда”.
10 – 75 гадоў з дня нараджэння Каламіец Эміліі Іванаўны (нар. у 1949 г., в. Заполічы Свіслацкага раёна), вучоны ў галіне мікрабіялогіі і біятэхналогіі раслін, акадэмік НАН Беларусі, заслужаны дзеяч навукі Беларусі.
12 – 130 гадоў з дня нараджэння Каханоўскага Яна (1894 г., Гродна – 1942 г.), біёлага, краязнаўца, эколага, педагога, грамадскага дзеяча. У 1928-1930 гг. – настаўнік Гродзенскай гімназіі імя А. Міцкевіча, заснавальнік Гродзенскага заапарка, адрадзіў Гродзенскі батанічны сад. У 1927-1939 гг. – віцэ-прэзідэнт Гродзенскага гарадскога музея прыроды.
12 – 70 гадоў з дня нараджэння Іванова Аляксея Юр’евіча (нар. у 1954 г.), беларускага фізіка, доктара фізіка-матэматычных навук, прафесара. З 1982 г. працуе ў ГрДУ імя Я. Купалы.
14 – 70 гадоў з дня нараджэння Арабея Сяргея Міхайлавіча (нар. у 1954 г., в. Вялікая Вобрына Карэліцкага раёна), беларускага вучонага ў галіне малекулярнай спектраскапіі і фотахіміі, доктара фізіка-матэматычных навук.
15 – 75 гадоў з дня нараджэння Гарэліка Пятра Васільевіча (нар. у 1949 г.), беларускага вучонага ў галіне хірургіі, члена-карэспандэнта Беларускай АМН, доктара медыцынскіх навук, прафесара, заслужанага дзеяча навукі Беларусі. У 1998-2010 гг. – рэктар ГрДМУ.
16 – 100 гадоў з дня нараджэння Нікіціна Валянціна Міхайлавіча (1924 г.), вучонага ў галіне хірургіі, доктара медыцынскіх навук, прафесара. У 1962-1967 гг. працаваў у ГрДМУ.
19 – 100 гадоў з дня нараджэння Антонія (у свеце Мельнікаў Анатоль Сяргеевіч; 1924-1986 гг.), царкоўнага дзеяча, гісторыка праваслаўнай царквы ў Беларусі, мітрапаліта Мінскага і Беларускага. У 1956-1963 гг. у сане архімандрыта служыў намеснікам Жыровіцкага Свята-Успенскага стаўрапігіяльнага мужчынскага манастыра і рэктарам Мінскай духоўнай семінарыі ў в. Жыровічы Слонімскага раёна.
22 – 75 гадоў з дня нараджэння Песціса Вітольда Казіміравіча (нар. у 1949 г., в. Парэчча Гродзенскага раёна), беларускага вучонага ў галіне жывёлагадоўлі, члена-карэспандэнта НАН Беларусі, доктара сельскагаспадарчых навук, прафесара, заслужанага работніка адукацыі Рэспублікі Беларусь, кавалера ордэна Пашаны. У 1995-2023 гг. – рэктар ГрДАУ.
24 – 90 гадоў з дня нараджэння Іванова Уладзіміра Андрэевіча (1934-2013 гг.), заслужанага работніка прамысловасці Беларусі, ганаровага хіміка. У 1963-1992 гг. працаваў на ААТ “Гродна Азот”, з 1978 г. – на пасадзе генеральнага дырэктара.
25 – 75 гадоў з дня нараджэння Івашына Васіля Міхайлавіча (нар. у 1949 г.), вучонага ў галіне таксікалогіі, ваеннай і экстрэмальнай медыцыны, педагога, палкоўніка медыцынскай службы. З 1981 г. працуе ў ГрДМУ.
26 – 100 гадоў з дня нараджэння Мельнікава Мікалая Аляксандравіча (1924-2012 гг.), беларускага літаратуразнаўца, педагога, грамадскага дзеяча, удзельніка Вялікай Айчыннай вайны. З 1965 г. працаваў у ГрДУ імя Я. Купалы.
28 – 125 гадоў з дня нараджэння Навіцкага Мікалая Іванавіча (1899 г., в. Ханявічы Гродзенскага раёна – 1945 г.), беларускага ваеннага дзеяча, генерал-маёра артылерыі, удзельніка грамадзянскай і Вялікай Айчыннай войнаў. Узнагароджаны ордэнам Леніна, двума ордэнамі Чырвонага Сцяга.
28 – 110 гадоў з дня нараджэння Арынчына Мікалая Іванавіча (1914-1999 гг.), вучонага-фізіёлага, доктара біялагічных навук, прафесара. У 1959-1966 г. працаваў у ГрДМУ.