Юбіляры красавіка

80 гадоў з часу выпуску першай прадукцыі на ААТ “Лідскія харчовыя канцэнтраты” ў складзе канцэрна “Белдзяржхарчпрам” (1945).


75 гадоў з часу адкрыцця ДУ “Абласны дыспансер спартыўнай медыцыны” (Гродна; 1950).


60 гадоў з часу адкрыцця юнацкага аддзела ДУК “Гродзенская абласная навуковая бібліятэка імя Я.Ф. Карскага” (1965).


50 гадоў з часу стварэння ААТ “Смаргонскі завод аптычнага станкабудавання” (1975).


1 – 75 гадоў з дня нараджэння Шунейкі Алены Феліксаўны (нар. у    1950 г., Гродна), майстра дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва (ткацтва, габелен), лаўрэата прэміі імя А.І. Дубко Гродзенскага аблвыканкама  “За творчыя дасягненні ў галіне літаратуры і мастацтва” ў намінацыі “Народны майстар года” (2012). З 1981 г. працуе ў Гродзенскім абласным метадычным цэнтры народнай творчасці.


3 – 100 гадоў з дня нараджэння Бабушкіна Леаніда Георгіевіча (1925 – 1993), удзельніка вызвалення Гродзеншчыны ў Вялікую Айчынную вайну, Героя Савецкага Саюза (1945).


4 – 60 гадоў з дня нараджэння Піхуна Аляксандра Канстанцінавіча (нар. у 1965 г.), начальніка Гродзенскай рэгіянальнай мытні.


4 – 100 гадоў з дня нараджэння Сядова Леаніда Сяргеевіча (1925 – 1945), удзельніка вызвалення Гродзеншчыны ў Вялікую Айчынную вайну, Героя Савецкага Саюза (1944).


5 – 120 гадоў з дня нараджэння Гакінаевай Лідзіі Іларыёнаўны (1905 – 1990), беларускага дэрматавенеролага, доктара медыцынскіх навук, прафесара. У 1963-1977 гг. працавала ў Гродзенскім дзяржаўным медыцынскім інстытуце.


7 – 100 гадоў з дня нараджэння Моўчана Міхаіла Аляксеевіча (1925 г., в.Купіск Навагрудскага раёна – ?), беларускага мастака (графік, жывапісец). Член Саюза мастакоў СССР (с 1967).


9 – 75 гадоў з дня нараджэння Громака Валерыя Іванавіча (нар. у     1950 г., г.п.Мір Карэліцкага раёна), беларускага матэматыка, доктара фізіка-матэматычных навук, прафесара.


9 – 80 гадоў з часу стварэння УА “Жыровіцкі дзяржаўны аграрна-тэхнічны каледж” (1945).


9 – 90 гадоў з дня нараджэння Бурдуна Аляксея Аляксандравіча (1935 г., в.Збляны Лідскага раёна – ?), беларускага матэматыка.


12 – 120 гадоў з дня нараджэння Тайца Якава Маісеевіча (1905, Смаргонь – 1957), рускага пісьменніка.


14 – 60 гадоў з дня нараджэння Зубрыцкага Віктара Вацлававіча (нар. у 1965 г.), дырэктара філіяла Гродзенскага рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства электраэнергетыкі “Гроднаэнерга” – Гродзенскія электрычныя сеткі.


14 – 140 гадоў з дня нараджэння Рак-Міхайлоўскага Сымона Аляксандравіча (1885 – 1938), беларускага грамадска-палітычнага дзеяча, публіцыста, педагога. У 1918-1920 гг. выкладаў у Гродзенскай беларускай гімназіі. У 1920-1922 гг. працаваў дырэктарам і настаўнікам Барунскай настаўніцкай семінарыі на Ашмяншчыне.


16 – 90 гадоў з дня нараджэння Клышкі Анатоля Канстанцінавіча (1935 – 2021), беларускага пісьменніка, крытыка, педагога, мовазнаўца, перакладчыка, заслужанага работніка культуры Беларусі, лаўрэата Літаратурнай прэміі імя В. Віткі (2014). У 1949-1952 гг. вучыўся ў Навагрудскім педагагічным вучылішчы. У 1952-1953 гг. працаваў карэктарам у навагрудскай газеце “Звязда”.


17 – 50 гадоў з дня нараджэння Бойша Андрэя Тадэвушавіча (нар. у 1975 г.), дырэктара ДУ “Гродзенскі абласны комплексны цэнтр алімпійскага рэзерву”.


18 – 40 гадоў з дня нараджэння Ажыгар Аляксандра Леанідавіча (нар. у 1985 г.), начальніка Будаўнічага ўпраўлення “Спецэнерга” ААТ “Гроднапрамбуд”.


19 – 100 гадоў з дня нараджэння Ніжагародава Віктара Міхайлавіча (1925 – 1999, Гродна), беларускага вучонага ў галіне агульнай гігіены, доктара медыцынскіх навук, прафесара. З 1960 г. працаваў у Гродзенскім дзяржаўным медыцынскім інстытуце.


24 – 250 гадоў з дня нараджэння Фалькоўскага Якава Забядэвуша (1775 – 1848), асветніка-дабрачынца, аднаго з пачынальнікаў на Беларусі навучання глуханямых дзяцей мове жэстаў. У 1802-1815 гг. быў рэктарам піярскай школы ў Шчучыне.


25 – 80 гадоў з дня нараджэння Анішчыка Аркадзя Аркадзьевіча (нар. у 1945 г., Навагрудак), беларускага мастака дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва (мастацкае шкло). У 1975-1990 гг. – мастак шклозавода “Нёман” у г.Бярозаўка Лідскага раёна.


27 – 40 гадоў з дня нараджэння Гурчына Андрэя Іванавіча (нар. у 1985 г.), дырэктара адкрытага акцыянернага таварыства “Лакафарба” г. Ліда.


28 – 75 гадоў з дня нараджэння Камаровай Тамары Канстанцінаўны (нар. у 1950 г.), беларускага псіхолага, педагога. З 1973 г. працуе ў Гродзенскім дзяржаўным універсітэце імя Я. Купалы.