Юбіляры красавіка
3 – 70 гадоў з дня нараджэння Кугейкі Міхаіла Міхайлавіча (нар. у 1948 г., в.Погіры Дзятлаўскага раёна), беларускага фізіка, доктара фізіка–матэматычных навук, прафесара.
4 – 50 гадоў з дня нараджэння Храмава Віталя Уладзіміравіча (нар. у 1968 г.), спартыўнага педагога, доктара педагагічных навук. З 1991 г. працуе ў Гродзенскім дзяржаўным універсітэце імя Я.Купалы.
5 – 100 гадоў з дня нараджэння Несцер Марыі Фёдараўны (1918, в.Хмяльніца Слонімскага раёна – 1989), удзельніцы партызанскага руху на Гродзеншчыне ў Вялікую Айчынную вайну, Героя Сацыялістычнай Працы (1966). У 1952–1974 гг. працавала жывёлаводам у саўгасе “Слонімскі”.
5 – 75 гадоў з дня нараджэння Дуксы Мар’яна Мікалаевіча (нар. у 1943 г.), беларускага паэта, педагога, лаўрэата Літаратурнай прэміі імя А. Куляшова (1990), Нацыянальнай літаратурнай прэміі (2016). У 1969–1987 гг. працаваў настаўнікам Сольскай школы ў Смаргонскім раёне.
6 – 125 гадоў з дня нараджэння Гаўрыліка Язэпа Емяльянавіча (1893 – 1937), дзеяча рэвалюцыйнага і нацыянальна-вызваленчага руху ў Заходняй Беларусі. У 1914 г. скончыў Барунскую настаўніцкую семінарыю. У 1921–1922 гг. настаўнічаў на Ашмяншчыне.
6 – 100 гадоў з дня нараджэння Мядзведзева Гаўрыіла Мікалаевіча (1918 – 1979), удзельніка вызвалення Гродзеншчыны ў Вялікую Айчынную вайну, Героя Савецкага Саюза (1945).
6 – 90 гадоў з дня нараджэння Нюнькі Хведара (Фёдар Якубавіч; нар. у 1928 г., в.Алешавічы Мастоўскага раёна), беларускага грамадска-культурнага дзеяча. У 1989-2014 гг. – старшыня Таварыства беларускай культуры ў Літве.
7 – 40 гадоў з дня заснавання Ленінскага і Кастрычніцкага раёнаў г.Гродна (1978).
10 – 70 гадоў з дня нараджэння Туманава Веніяміна Мікітавіча (нар. у 1948 г.), беларускага біёлага, педагога. З 1987 г. працуе ў Гродзенскім дзяржаўным універсітэце імя Я.Купалы.
12 – 50 гадоў з дня нараджэння Гайдукевіча Аляксандра Міхайлавіча (нар. у 1968 г., Гродна), беларускага спартсмена (плаванне вольным стылем), майстра спорту СССР, сярэбранага прызёра Кубка Еўропы (1989).
12 – 50 гадоў з дня нараджэння Токця Сяргея Міхайлавіча (нар. у 1968 г., в.Бершты Шчучынскага раёна), беларускага гісторыка, культуролага, педагога, доктара гістарычных навук, прафесара Гродзенскага філіяла Беларускага інстытута правазнаўства.
14 – 80 гадоў з дня нараджэння Таўлая Аляксея Уладзіміравіча (1938, в.Ганькі Слонімскага раёна – 2016), беларускага філосафа, педагога, выдатніка народнай асветы Беларусі.
15 – 80 гадоў з дня нараджэння Дзем’яновіча Уладзіміра Пятровіча (нар. у 1938 г., в.Асташын Карэліцкага раёна), беларускага дзяржаўнага дзеяча, міністра гандлю Беларусі ў 1990-1991 гг.
15 – 75 гадоў з дня нараджэння Жульпо Станіслава Віктаравіча (нар. у 1943 г., в.Дабраўляны Іўеўскага раёна), беларускага дзяржаўнага і гаспадарчага дзеяча, заслужанага работніка сельскай гаспадаркі Беларусі.
20 – 260 гадоў з дня нараджэння Булгака Іасафата (свецк. Ігнацій; 1758, Слонімскі павет – 1838), грэка-каталіцкага царкоўнага дзеяча, доктара тэалогіі. У 1763–1774 гг. вучыўся ў Жыровіцкай базыльянскай школе. Меў рэзідэнцыі ў Навагрудку і Жыровічах.
20 – 75 гадоў з дня нараджэння Фамянковай Ірыны Васільеўны (нар. у 1943 г.), беларускай пісьменніцы, педагога. Жыве ў Гродне.
28 – 70 гадоў з дня нараджэння Разяпкіна Віктара Ілліча (нар. у 1948 г.), беларускага вучонага ў галіне біяхіміі і біятэхналогіі, педагога. З 1990 г. працуе ў Гродзенскім дзяржаўным універсітэце імя Я.Купалы.