Юбіляры кастрычніка

1 – 90 гадоў з дня нараджэння Гарачава Івана Іванавіча (1935 – 2023), беларускага вучонага ў галіне заатэхніі, доктара сельскагаспадарчых навук. У 1965-1967 гг. працаваў у Гродзенскім сельскагаспадарчым інстытуце.


1 – 80 гадоў з дня нараджэння Дзерман Тамары Апанасаўны (нар. у 1945 г., г.п.Воранава), беларускага мовазнаўца, педагога.


3 – 70 гадоў з дня нараджэння Болдак Ірыны Аляксандраўны (нар. у 1955 г., Гродна), беларускага мовазнаўца, педагога.


4 – 70 гадоў з дня нараджэння Апанасевіча Анатоля Уладзіміравіча (нар. у 1955 г.), паэта. Член Саюза пісьменнікаў Беларусі.


6 – 280 гадоў з дня нараджэння Смуглевіча Францішка (1745 – 1807), мастака (жывапіс, графіка), мастацкага педагога. Выканаў станковыя карціны і манументальныя роспісы ў храмах Гродна.


7 – 260 гадоў з дня нараджэння Агінскага Міхала Клеафаса (1765 – 1833), дзяржаўнага дзеяча Рэчы Паспалітай і Расійскай імперыі, дыпламата, кампазітара, літаратара. Быў дэпутатам Гарадзенскага сойма 1793 г. У 1802 г.  вярнуўся у свой маёнтак Залессе на Смаргоншчыне.


8 – 70 гадоў з дня нараджэння Смотрына Сяргея Міхайлавіча (нар. у 1955 г.), беларускага вучонага ў галіне хірургіі, выдатніка аховы здароўя Беларусі. З 1978 г. працуе ў Гродзенскім дзяржаўным медыцынскім універсітэце.


10 – 100 гадоў з дня нараджэння Балгарына Сяргея Іванавіча (1925 – 2002), удзельніка вызвалення Гродзеншчыны ў Вялікую Айчынную вайну, Героя Савецкага Саюза (1945).


12 – 75 гадоў з дня нараджэння Коласа Валерыя Паўлавіча (нар. у    1950 г., Ашмяны), беларускага фізіка, доктара фізіка-матэматычных навук.


13 – 50 гадоў з дня нараджэння Лабунова Дзмітрыя Валер’евіча (нар. у 1975 г.), дырэктара філіяла “Гродзенскае вытворчае ўпраўленне” вытворчага рэспубліканскага УП “Гроднааблгаз”.


16 – 120 гадоў з дня нараджэння Анішчыка Міхаіла Трафімавіча (1905 – 1973), грамадскага дзеяча. У 1929 г. – сакратар Слонімскага акружнога камітэта КСМЗБ. У 1934 г. – сакратар Слонімскага акружнога камітэта КПЗБ. У 1939-1941 гг. – старшыня Слонімскага гарвыканкама. У 1943-1944 гг. – сакратар Слонімскага падпольнага РК КП(б)Б, рэдактар падпольнай газеты “Вольная праца”.


16 – 70 гадоў з часу заснавання УК “Ашмянскі краязнаўчы музей імя Ф.К. Багушэвіча” (1955).


17 – 160 гадоў з дня нараджэння Жалігоўскага Люцыяна (1865, Ашмяны – 1947), ваеннага і дзяржаўнага дзеяча, генерала.


19 – 130 гадоў з дня нараджэння Маставенкі Дзмітрыя Карпавіча (1895 – 1975), ваеннага дзеяча, генерал-палкоўніка Савецкай Арміі, удзельніка абарончых баёў за Гродна ў Вялікую Айчынную вайну. Узнагароджаны двума ордэнамі Леніна, трыма ордэнамі Чырвонага Сцяга, ордэнам Чырвонай Зоркі, ордэнам Суворава II ступені, двума ордэнамі Кутузава I ступені, ордэнам Адраджэння Польшчы, ордэнам Крыжа Грунвальда (Польшча).


20 – 120 гадоў з дня нараджэння Кучынскага Эдуарда (1905, в.Варонча Карэліцкага раёна – 1958), беларускага мастака-графіка, мастацкага педагога.


21 – 125 гадоў з дня нараджэння Купцэвіча Фелікса Піліпавіча (1900, Гродна – 1938), беларускага пісьменніка (паэт, празаік, крытык, перакладчык), грамадскага дзеяча.


21 – 70 гадоў з дня нараджэння Даніловіча Мікалая Аляксандравіча (нар. у 1955 г., в.Бабіна Гродзенскага раёна), беларускага мовазнаўца, педагога, доктара філалагічных навук, прафесара. З 1984 г. працуе ў Гродзенскім дзяржаўным універсітэце імя Я. Купалы.


21 – 90 гадоў з дня нараджэння Геніюша Юркі (Юры Іванавіч; 1935, г.п.Зэльва – 1985), беларускага пісьменніка (празаік, драматург, публіцыст).


24 – 60 гадоў з часу заснавання ДУА “Дзятлаўская дзіцячая школа мастацтваў” (1965).


25 – 100 гадоў з дня нараджэння Мірачыцкага Льва Паўлавіча (1925, в.Баяры Карэліцкага раёна – 2002), беларускага гісторыка-славіста, культуролага, публіцыста, літаратара. У 1956-1958 гг. – навуковы супрацоўнік Дома-музея А. Міцкевіча ў Навагрудку.


25 – 75 гадоў з дня нараджэння Ласмінскага Аляксандра Іосіфавіча (нар. у 1950 г., Ліда), журналіста, тэлевядучага, фотамастака, краязнаўца, заслужанага журналіста Беларусі, акадэміка Еўразійскай акадэміі тэлебачання і радыё, лаўрэата міжнародных конкурсаў у галіне тэлебачання і фатаграфіі, лаўрэата прэміі імя А.І. Дубко Гродзенскага аблвыканкама  “За творчыя дасягненні ў галіне літаратуры і мастацтва” ў намінацыі “Клубны работнік года” (2007). У 2008-2016 гг. працаваў дырэктарам радыёвяшчальнага канала “Гродна Плюс”. З 1976 г. – кіраўнік заслужанага  калектыву Беларусі народнага фотаклуба “Гродна”.


28 – 75 гадоў з дня нараджэння Гаршкавоза Анатоля Ільіча (1950 – 2003), беларускага мастака (жывапіс, акварэль). Жыў у Гродне.


30 – 130 гадоў з дня нараджэння Главацкага Мікалая Міхайлавіча (1895, Гродна – 1941), генерал-маёра Савецкай Арміі, удзельніка Першай сусветнай, грамадзянскай і Вялікай Айчыннай войнаў. Узнагароджаны ордэнам Чырвонага Сцяга, ордэнам Чырвонай Зоркі, ордэнам Баявога Чырвонага Сцяга (Манголія).