Юбіляры верасня
80 гадоў з часу заснавання ДУК “Іўеўская раённая бібліятэка” (1945).
85 гадоў з часу заснавання ДУК “Шчучынская раённая бібліятэка імя Цёткі” (1940).
110 гадоў з пачатку гераічнай абароны Смаргоні ў Першую сусветную вайну (1915).
1 – 30 гадоў з часу заснавання ДУА “Гожская дзіцячая музычная школа мастацтваў” (1995).
1 – 60 гадоў з часу заснавання Шчучынскага рамонтнага завода, даччыннага прадпрыемства Гродзенскага ўнітарнага прадпрыемства “Аблсельгастэхніка” (в. Ражанка Шчучынскага раёна; 1965).
1 – 80 гадоў з часу заснавання ДУК “Воранаўская раённая бібліятэка” (1945).
2 – 70 гадоў з дня нараджэння Бубена Уладзіміра Іванавіча (нар. у 1955 г., в.Хмелішча Шчучынскага раёна), беларускага спартсмена (інваспорт, паўэрліфтынг), майстра спорту Беларусі міжнароднага класа, чэмпіёна свету (1998), сярэбранага прызёра чэмпіянату Еўропы (1998).
2 – 75 гадоў з дня нараджэння Дзвілянскага Аркадзя Якаўлевіча (1950, Ліда – 2008), беларускага, рускага, яўрэйскага паэта, музычнага педагога, кампазітара, этнамузыколага, музыказнаўца.
4 – 70 гадоў з дня нараджэння Болзана Івана Вікенцьевіча (нар. у 1955 г., в.Гудзяняты Ашмянскага раёна), беларускага спартсмена і трэнера (пажарна-ратавальны спорт), майстра спорту СССР, бронзавага прызёра чэмпіянату СССР (1983), сярэбранага прызёра чэмпіянату МУС СССР (1984), шматразовага чэмпіёна і прызёра чэмпіянатаў Расіі і Беларусі.
4 – 100 гадоў з дня нараджэння Куца Паўла Сцяпанавіча (1925 г., в.Парэчча Гродзенскага раёна – ?), беларускага вучонага ў галіне прамысловай цеплатэхнікі, доктара тэхнічных навук, прафесара, заслужанага вынаходніка Беларусі.
6 – 40 гадоў з часу стварэння навукова-даследчай установы “Гродзенскі філіял Інстытута фармакалогіі і біяхіміі НАН Беларусі” (1985).
6 – 60 гадоў з дня нараджэння Мазеца Валянціна Генрыхавіча (нар. у 1965 г., в.Станелевічы Зэльвенскага раёна), беларускага гісторыка.
7 – 75 гадоў з часу адкрыцця філіяла “Лідская гарадская дзіцячая бібліятэка” ДУК “Лідская раённая бібліятэка імя Я. Купалы” (1950).
8 – 75 гадоў з дня нараджэння Ганчаровай-Грабоўскай Святланы Якаўлеўны (нар. у 1950 г., в.Асаўляны Мастоўскага раёна), беларускага літаратуразнаўца, філолага-русіста, доктара філалагічных навук, прафесара. У 1972-1976 гг. працавала ў Гродзенскім педагагічным інстытуце імя Я. Купалы.
8 – 100 гадоў з дня нараджэння Валасевіча Міхаіла Феліксавіча (1925 – 2004), беларускага паэта. Жыў у в.Беняконі Воранаўскага раёна.
10 – 75 гадоў з дня нараджэння Бойкі Валерыя Канстанцінавіча (нар. у 1950 г., Гродна), беларускага матэматыка, педагога. З 1976 г. працуе ў Гродзенскім дзяржаўным універсітэце імя Я. Купалы.
11 – 140 гадоў з дня нараджэння Славінскага (сапр. Качароўскі) Адама Сямёнавіча (1885 – 1937), партыйнага і дзяржаўнага дзеяча БССР. У 1920 г. – старшыня Гродзенскага ваенрэўкома.
11 – 170 гадоў з дня нараджэння Раманава Еўдакіма Раманавіча (1855 – 1922), беларускага этнографа, фалькларыста, археолага, літаратара, мовазнаўца, краязнаўца, педагога. У 1886-1906 гг. працаваў інспектарам народных вучылішч Гродзенскай губерні.
12 – 125 гадоў з дня нараджэння Аслікоўскага Мікалая Сяргеевіча (1900 – 1971), генерал-лейтэнанта Савецкай Арміі, удзельніка вызвалення Гродна ў Вялікую Айчынную вайну, Героя Савецкага Саюза (1945). Узнагароджаны двума ордэнамі Леніна, трыма ордэнамі Чырвонага Сцяга, ордэнам Суворава I і II ступені, ордэнам Кутузава II ступені, ордэнам Айчыннай вайны I ступені, двума ордэнамі Чырвонай Зоркі, ордэнам Брытанскай імперыі (Вялікабрытанія), ордэнам Ганаровага легіёна (Францыя), ордэнам “Virtuti militari” (Польшча). Ганаровы грамадзянін Гродна і Ліды.
13 – 70 гадоў з дня нараджэння Жураўлёва Аркадзя Трафімавіча (нар. у 1955 г., в.Гарані Смаргонскага раёна), беларускага пісьменніка, журналіста.
13 – 80 гадоў з дня нараджэння Мураўскага Віктара Андрэевіча (нар. у 1945 г.), расійскага і беларускага правазнаўца, педагога. У 1982-1985 гг. працаваў у Гродзенскім дзяржаўным універсітэце імя Я. Купалы.
14 – 80 гадоў з дня нараджэння Адулы Тадэвуша Іванавіча (нар. у 1945 г., в.Хралы Астравецкага раёна), беларускага філосафа, доктара філасофскіх навук, прафесара, сапраўднага члена Міжнароднай грамадскай славянскай акадэміі навук, адукацыі, мастацтваў і культуры, сапраўднага члена Міжнароднай акадэміі навук (Здароўе і экалогія).
14 – 90 гадоў з дня нараджэння Вырко Мікалая Паўлавіча (1935 г., в.Краснае Карэліцкага раёна – 2018), беларускага вучонага ў галіне будаўніцтва аўтамабільных дарог, прамысловага транспарту, доктара тэхнічных навук, прафесара, заслужанага работніка адукацыі Беларусі.
15 – 240 гадоў з часу адкрыцця Мінскай Духоўнай Семінарыі імя Усяленскіх Настаўнікаў і Свяціцеляў Васіля Вялікага, Грыгорыя Багаслова і Іаана Залатавуста, вышэйшай багаслоўскай навучальнай установы Беларускай Праваслаўнай Царквы (в.Жыровічы Слонімскага раёна; 1785).
15 – 80 гадоў з дня нараджэння Істоміна Віктара Серафімавіча (нар. у 1945 г.), філолага, педагога, перакладчыка. З 1988 г. працаваў у Гродзенскім дзяржаўным універсітэце імя Я. Купалы.
16 – 280 гадоў з дня нараджэння Кутузава Міхаіла Іларыёнавіча (1745 – 1813), расійскага ваеннага дзеяча, генерал-фельдмаршала, літоўскага генерал-губернатара (1799-1801). У снежні 1799 г. – студзені 1800 г. жыў у Гродне, потым бываў тут па службовых справах.
17 – 195 гадоў з часу заснавання ДУК “Гродзенская абласная навуковая бібліятэка імя Я. Ф. Карскага”, лаўрэата спецыяльнай прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь дзеячам культуры і мастацтва 2008 г. у намінацыі “Бібліятэчная справа” (1830).
17 – 75 гадоў з дня нараджэння Карэнды Івана Арсеньевіча (нар. у 1950 г., в.Крывічы Іўеўскага раёна), беларускага дзяржаўнага і грамадскага дзеяча, пісьменніка, дыпламата. Настаўнічаў у Ракавіцкай СШ Шчучынскага раёна.
17 – 70 гадоў з дня нараджэння Бялых Юрыя Эдуардавіча (нар. у 1955 г.), беларускага матэматыка, педагога. З 1986 г. працуе ў Гродзенскім дзяржаўным універсітэце імя Я. Купалы.
21 – 120 гадоў з дня нараджэння Сухіна Сямёна Захаравіча (1905 – 1971), удзельніка вызвалення Гродзеншчыны ў Вялікую Айчынную вайну, Героя Савецкага Саюза (1945).
21 – 110 гадоў з дня нараджэння Папова Іосіфа Сцяпанавіча (1915 – 1984), беларускага рэжысёра, педагога, народнага артыста Беларусі, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Беларусі (1972). У 1955-1963 гг. – галоўны рэжысёр Гродзенскага абласнога драматычнага тэатра.
21 – 100 гадоў з дня нараджэння Валасатава Віктара Аляксандравіча (1925 – 1992), удзельніка вызвалення Гродзеншчыны ў Вялікую Айчынную вайну, Героя Савецкага Саюза (1945).
24 – 210 гадоў з дня нараджэння Пузыны Альбіны Габрыелі (1815, в.Дабраўляны Смаргонскага раёна – 1869), пісьменніцы, мемуарысткі. У 1850-1860 гг. жыла ў Нястанішках на Смаргоншчыне.
25 – 150 гадоў з дня нараджэння Паўловіча Сяргея Канстанцінавіча (1875 – 1940), беларускага грамадска-культурнага дзеяча, педагога, перакладчыка, багаслова. У 1913-1918 гг. – інспектар народных школ Ваўкавыскага павета.
27 – 130 гадоў з дня нараджэння Рагулі Івана Лявонцьевіча (1895, в.Ачукевічы Навагрудскага раёна – 1944), генерал-маёра Савецкай Арміі, удзельніка Першай сусветнай, грамадзянскай і Вялікай Айчыннай войнаў. Узнагароджаны ордэнам Чырвонага Сцяга, двума ордэнамі Суворава, ордэнам Кутузава.