Юбіляры кастрычніка
2 – 225 гадоў з дня нараджэння Лявоцкай Кацярыны (1799, г. п. Зэльва – 1890), пісьменніцы, мемуарысткі, культурна-грамадскага дзеяча.
5 – 140 гадоў з дня нараджэння Грынкевіча Францішка (1884 – 1933), беларускага рэлігійнага і культурнага дзеяча, першага кіраўніка “Гродзенскага гуртка беларускай моладзі”, выкладчыка школы назарэцянак пры кляштары святой Брыгіты ў Гродне.
7 – 80 гадоў з часу адкрыцця Гродзенскага абласнога клінічнага цэнтра “Фтызіятрыя” (1944).
9 – 150 гадоў з дня нараджэння Рэрыха Мікалая Канстанцінавіча (1874 – 1947), расійскага мастака, мысліцеля, пісьменніка, археолага, вандроўніка, грамадскага дзеяча. У 1903 г. наведаў Гродна, дзе напісаў два эцюды Барысаглебскай (Каложскай) царквы.
9 – 100 гадоў з дня нараджэння Аксёнава Аляксандра Нічыпаравіча (1924 – 2009), дзяржаўнага і партыйнага дзеяча Беларусі. У 1950-1952 гг. быў першым сакратаром Гродзенскага абкама ЛКСМБ.
9 – 75 гадоў з дня нараджэння Угляніцы Канстанціна Мікалаевіча (нар. у 1949 г.), хірурга-анколага, доктара медыцынскіх навук, прафесара. З 1979 г. працуе ў ГрДМУ.
10 – 80 гадоў з дня нараджэння Колесеня Віктара Пятровіча (нар. у 1944 г.), беларускага вучонага ў галіне жывёлагадоўлі, доктара сельскагаспадарчых навук, прафесара. Працаваў у ГрДАУ.
15 – 100 гадоў з дня нараджэння Мацко Аляксандра Мікалаевіча (1924, в. Пагарэлка Карэліцкага раёна – 2001), беларускага гісторыка, педагога, грамадскага дзеяча, доктара гістарычных навук, прафесара, заслужанага работніка вышэйшай школы Беларусі.
15 – 100 гадоў з дня нараджэння Якуніна Мікалая Міхайлавіча (1924 – 1985), расійскага і беларускага тэатральнага мастака, жывапісца. У 1960-1964, 1966-1984 гг. працаваў у Гродзенскім абласным драматычным тэатры.
15 – 75 гадоў з дня нараджэння Якімовіча Аляксея Мікалаевіча (нар. у 1949 г., в. Парэчча Слонімскага раёна), беларускага празаіка, драматурга, аўтара твораў для дзяцей, педагога. Жыве ў Слоніме.
18 – 75 гадоў з дня нараджэння Пронькі Паўла Сяргеевіча (1949 – 2018 гг.), беларускага вучонага ў галіне біяхіміі, доктара біялагічных навук. З 1980 г. працаваў у Інстытуце біяхіміі біялагічна актыўных злучэнняў НАН Беларусі ў Гродне.
20 – 110 гадоў з дня нараджэння Гнідаша Кузьмы Савельевіча (1914 – 1944), удзельніка вызвалення Гродзеншчыны ў Вялікую Айчынную вайну, Героя Савецкага Саюза (1945).
22 – 75 гадоў з дня нараджэння Ляшука Юрыя Фёдаравіча (1949, Гродна – 2004), беларускага вучонага ў галіне дакладнай механікі, доктара тэхнічных навук, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі СССР (1981).
23 – 100 гадоў з дня нараджэння Лепешава Івана Якаўлевіча (1924 – 2014, Гродна), беларускага мовазнаўца, доктара філалагічных навук, прафесара, выдатніка народнай асветы. З 1971 г. працаваў у ГрДУ імя Я. Купалы.
25 – 140 гадоў з дня нараджэння Дубінскага Сяргея Антонавіча (1884, Гродзенская губерня – 1937), беларускага вучонага-археолага, складальніка і выдаўца “Бібліяграфіі па археалогіі Беларусі і сумежных краін” (1933).
28 – 75 гадоў з дня нараджэння Гільдзюка Віктара Мікалаевіча (нар. у 1949 г., Гродна), беларускага музыканта (скрыпка), педагога, лаўрэата прэміі імя А. І. Дубко Гродзенскага аблвыканкама “За творчыя дасягненні ў галіне культуры і мастацтва” ў намінацыі “Выкладчык года” (2011). Працаваў у Гродзенскім дзяржаўным музычным каледжы, Гродзенскай музычнай школе імя Ю.В. Семянякі, Гродзенскім філіяле Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі, ансамблях “Раніца”, “Вянок”, “Гуды”, Гродзенскай капэле.
28 – 30 гадоў з часу стварэння рэспубліканскага ландшафтнага заказніка Навагрудскі (Навагрудскі раён; 1994).
29 – 120 гадоў з дня нараджэння Левіна Максіма Рыгоравіча (1904, Слонім – 1963), рускага антраполага, археолага, этнографа, доктара гістарычных навук, прафесара.
31 – 100 гадоў з дня нараджэння Рая Аляксандра Міхайлавіча (1924 – 1993), удзельніка вызвалення Гродзеншчыны ў Вялікую Айчынную вайну, Героя Савецкага Саюза (1945).
31 – 60 гадоў з дня нараджэння Лагоды Барыса Барысавіча (нар. у 1964 г., г. п. Вялікая Бераставіца), расійскага тэатральнага рэжысёра, артыста тэатра і кіно, пісьменніка. У 1988-1989 гг. працаваў акцёрам у Гродзенскім абласным драматычным тэатры.