Чытанне са смакам шакаладу
У філіяле “Гарадская бібліятэка №3” прайшла гутарка “Чтение со вкусом шоколада”, прысвечаная Сусветнаму дню шакалада. На мерапрыемства завіталі члены аматарскага аб’яднання “Сямейны ачаг” і наведвальнікі кніжніцы. Бібліятэкары расказалі гісторыю ўзнікнення шакаладу, прапанавалі даць адказы на пытанні віктарыны, правялі агляд кніг на шакаладную тэматыку размешчанных на выставе “Всё будет в шоколаде”. Усе ўдзельнікі мерапрыемстава з задавальненнем удзельнічалі ў складванні пазлаў і абмеркаванні рэцэптаў. Кожны прысутны атрымаў салодкі пачастунак – шакалад.