Усё пачынаецца з мамы

 У Дзень Маці ў Астравецкай раённай бібліятэцы прайшло чарговае пасяджэнне аматарскага аб’яднання “Актыўнае даўгалецце”.

Увазе прысутных  была прапанавана літаратурна-музычная кампазіцыя “Светлы вобраз матулі маёй”. Шмат цёплых слоў, шчырых пажаданняў прагучала ў адрас матуль.

Бібліёграф падрыхтавала агляд літаратуры, прысвечанай мамам.  Акрамя гэтага ўдзельнікі мерапрыемства мелі магчымасць здзейсніць віртуальная падарожжа “Мы будем вечно прославлять, ту женщину, чьё имя – МАТЬ!” . Прэзентацыя, падрыхтаваная бібліятэкарамі, пазнаёміла жанчын з цікавымі помнікамі Беларусі і замежжа, якія прысвечаны мамам.