Смак нашых традыцый

У філіяле «Гарадская бібліятэка №1» для членаў аматарскага аб’яднання «Ліра» і актыўных чытачоў была арганізавана этнагасцёўня «Смак нашых традыцый». Госцем мерапрыемства стала  рамеснік Людміла Зянько, якая  прадставіла сваю выставу беларускіх лялек-мотанак. Падчас сустрэчы яна пазнаёміла прысутных з гісторыяй стварэння лялькі, яе разнастайнымі відамі і прызначэннем. Майстар падкрэсліла, што лялька-мотанка – гэта нешта большае, чым проста цацка і прыгожы звычай,  гэта – абярэг, памочнік і ахоўнік дома. Жанчыны прынялі актыўны ўдзел у майстар-класе, падчас якога навучыліся ствараць свой унікальны абярэг, выкарыстоўваючы традыцыйныя тэхнікі і матэрыялы.