Родная мова – матчына мова

Міжнародны дзень роднай мовы – гэта нагода для носьбітаў любой мовы яшчэ раз задумацца аб лёсе той, адзінай, якую завем матчынай, на якой думаем, на якой вымавілі сваё першае слова. У гэты дзень супрацоўнік бібліятэкі-філіяла аг. Геранёны запрасіла сваіх чытачоў на гадзіну роднай мовы.

Падчас мерапрыемства дзеці з цікавасцю перакладалі ўсім знаёмыя словы з рускай мовы на беларускую, адказвалі на пытанні віктарыны,  паўдзельнічалі ў гульнях: «Словаведы», «Праўда ці не», «Растлумач» і г.д.

Завяршылася сустрэча знаёмствам з новымі паступленнямі беларускай дзіцячай літаратуры.